Вы тут

Наталля Качанава: Праблема замацавання спецыялістаў застаецца важнай


Замацаванне маладых спецыялiстаў ва ўстановах аховы здароўя, адукацыi, культуры i спорту залежыць ад якасцi работы мясцовых органаў улады. Такое меркаванне выказала намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава па вынiках семiнара-нарады па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Па словах вiцэ-прэм'ера, пытанне замацавання спецыялiстаў сацыяльнай сферы па-ранейшаму застаецца актуальным i вострым. «Гэта пытаннi мясцовых органаў улады. Для маладых спецыялiстаў варта ствараць такiя ўмовы, каб яны захацелi застацца працаваць у той цi iншай мясцовасцi. У першую чаргу iх варта забяспечваць дастойным жыллём. Магчыма, у некаторых выпадках кiраўнiцтву гаррайвыканкамаў трэба працаваць у звязцы з кiраўнiкамi мясцовых прадпрыемстваў, на балансе якiх знаходзяцца iнтэрнаты, каб прадугледзець нейкi працэнт выдзялення месцаў для маладых работнiкаў сацыяльнай сферы», — сказала вiцэ-прэм'ер.

На думку Наталлi Качанавай, варта больш дэталёва прапрацаваць пытанне па выдачы мэтавых накiраванняў на вучобу. «Iх трэба выдаваць там, дзе сапраўды патрэбныя спецыялiсты або дзе iх зусiм няма», — лічыць намеснiк кiраўнiка беларускага ўрада.

Загаловак у газеце: Будучыня сацыяльнай сферы

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.