Вы тут

Анатоль Лемяшонак: Важна, каб наша праца была якаснай


У Мінску прайшоў пленум Беларускага саюза журналістаў, на якім прадстаўнікі дзяржаўных і рэгіянальных СМІ абмяркоўвалі мінулы вопыт і разглядалі далейшыя перспектывы.


Старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак падвёў вынікі мінулагодняй работы. Актыўная падтрымка моладзі, клопат пра ветэранаў журналісцкай працы, прафесійная актыўнасць і дзейснасць адыгралі сярод беларускіх журналістаў вялікую ролю. У наступным годзе гэтыя кірункі таксама будуць аднымі з найважнейшых задач.

— Важна, каб наша праца была якаснай, каб яна не выклікала непрымання ці нуды. Думаю, у гэтым кірунку зроблены поспехі, бо апошнім часам многа маладых журналістаў уступаюць у нашыя рады — яшчэ пяць гадоў таму з цяжкасцю ўяўлялася, што мы будзем прымаць па 60 чалавек у саюз, і з іх дзве трэці будуць маладымі спецыялістамі, — адзначыў старшыня БСЖ.

Удзельнікамі пленума таксама выносіліся прапановы і дапаўненні самага рознага кшталту. Так, напрыклад, гаварылася пра неабходнасць змен у кодэксе прафесійнай этыкі журналіста, які заставаўся без рэдагавання з 1995 года. Погляд з сучасных пазіцый не закранаў бы фундаментальныя прынцыпы работы журналістаў, але дазволіў бы больш якасна ацэньваць працу як членаў БСЖ, так і іх апанентаў.

Многа ўвагі ўдзялялася рабоце з моладдзю. Абмяркоўвалася работа электронных рэсурсаў, сацыяльных сетак, якія ўсё часцей пачынаюць пазіцыянаваць сябе як новыя СМІ. Не засталіся без увагі і прэстыжныя журналісцкія конкурсы «Залатая ліцера» і «Дэбют»: удзельнікамі пленума ўносіліся прапановы пашырыць спіс намінацый, уключыць у іх не толькі традыцыйныя, але і сучасныя аспекты прафесійнай дзейнасці. Гэта, на думку выступоўцаў, дапамагло б прыцягнуць увагу маладых, зрабіць іх больш ініцыятыўнымі.

Яшчэ адна прапанова была скіравана на больш цесны абмен вопытам з замежнымі калегамі на аснове выязных кампаній у іншыя краіны. Генеральны дырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук у гэтай сувязі прапанаваў беларускім журналістам смялей выходзіць на міжнародную пляцоўку.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З клопатам пра моладзь — на міжнародную пляцоўку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».