Вы тут

У сталіцы адбылася першая сустрэча дзелавых жанчын Беларусі і Расіі


Гэты саюз малады — створаны сёлета ў жніўні. Але, як людзі звыклыя да хуткага вырашэння спраў і нацэленыя на вынік, жанчыны на кіруючых пасадах з Беларусі і Расіі вырашылі не адкладаць першую стратэгічную канферэнцыю.


Рашэнне аб стварэнні адпаведнага клуба было прынята на сёлетнім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. На мінскай сустрэчы бізнесмены, дырэктары, намеснікі кіраўнікоў далёка не слабага полу прынялі праграму дзеянняў на найбліжэйшы час. Асноўныя яе кірункі — бізнес, дабрачыннасць, патрыятычнае выхаванне.

Сярод удзельніц шмат прадстаўніц з дзяржаўных органаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Сярод іх — намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Надзея ЕРМАКОВА. «Нарэшце жанчыны бяруць уладу ў свае рукі, — усміхаецца яна. — Уладу вытворчую і прадпрымальніцкую. Тым больш што на мерапрыемстве ёсць прадстаўніцы з рэгіёнаў і Беларусі, і Расіі. Гэта новыя кантакты, якія пасля змогуць дапамагчы ў вядзенні спраў. У гэтыя ж дні члены з нашага Саюза жанчын едуць у Маскву на форум «Жанчыны за аб'яднанне стваральных сіл у імя міру» падобным складам. Там — за мір, тут — па працы».

Члены Клуба дзелавых жанчын ставяць мэтай рэалізаваць у бліжэйшыя чатыры гады не менш за 30 беларуска-расійскіх праектаў у сферах вытворчай кааперацыі, гандлю, турызму, сферы паслуг, трансферу інавацый. А таксама распрацаваць праграмы імпартазамяшчэння на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў не меней чым у 5 галінах.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нарэшце жанчыны!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».