Вы тут

У храме Усіх Святых заклалі капсулу з зямлёй з магілы Багдановіча


Памяць пра выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча сёння ў нас ушанаваная належным чынам. Адкрылася пасля рэканструкцыі абноўленая экспазіцыя яго літаратурнага музея ў Мінску. Пасля васьмігадовага перапынку запрацавала "Беларуская хатка", таксама прысвечаная паэту. Творы Багдановіча перакладзены на мовы народаў свету. Разам сабраны грунтоўныя звесткі яго радаводу. І гэта далёка не ўсё...


У храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску адбылася ўрачыстая закладка капсулы з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. На ўрачыстасці прысутнічалі шматлікія ганаровыя госці — прадстаўнікі ўлады, навукі, культуры. Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава зачытала прывітанне кіраўніка дзяржавы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Міністр культуры Беларусі Барыс СВЯТЛОЎ адзначыў:

— Усё жыццё і творчасць Максіма Багдановіча ўяўляюць сабой прыклад стаўлення да Айчыны і роднай мовы. Гэты паэт — не проста сімвал, а аснова сучаснай беларускай культуры. Ён даў кірунак для развіцця нашай літаратуры... Цырымонія пахавання зямлі з магілы Максіма Багдановіча ў Ялце — сімвалічнае дзейства. Паэт завяшчаў быць пахаваным у Беларусі. Таму гэта выкананне яго волі.

Як адзначыў, звяртаючыся да гасцей, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода Мінска протаіерэй Фёдар Поўны, Максім Багдановіч хацеў завяршыць на роднай зямлі свой жыццёвы шлях, але лёс распарадзіўся інакш. Аднак заўсёды былі людзі, якія захоўвалі памяць пра беларускага песняра...

Пасля цырымоніі ў Белым зале храма адбылося мемарыяльнае літаратурнае чытанне, дзе гучалі вершы паэта, яскравыя песні, напісаныя на словы творцы.

Сваімі думкамі з нагоды значнай падзеі з карэспандэнтам "Звязды" падзяліўся дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван САВЕРЧАНКА:

— Мы сёння пачалі гутарку пра духоўнасць нашага грамадства, пра культуру, развіццё інтэлекту, адукацыі, асветы. Мы пачалі разгадваць загадку асобы і творчасці паэта. А яна дзесьці сугучная і з нашым часам. Багдановіч — паэт-інтэлектуал. Ён першым у пачатку ХХ стагоддзя загаварыў пра нашу дзяржаўнасць, пра тое, што мы мелі вялікую культуру, у тым ліку кніжную, багатую спадчыну — і гэта давала надзею на адраджэнне беларускага народа. Ён стварыў надзвычай гарманічныя творы пейзажнай, інтымнай лірыкі. Я надзвычай усцешаны, што праваслаўная царква зрабіла такую выдатную справу — звярнулася да ўшанавання гэтага высокага імя ў беларускай літаратуры.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.