Гэта комплекснае картаграфічнае выданне з фізіка-геаграфічным, палітычным і сацыяльна-эканамічным зместам. Яго аўтарамі з'яўляюцца супрацоўнікі геаграфічнага факультэта.
Атлас рэкамендаваны для падрыхтоўкі вучняў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў да рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, а таксама да паступлення на прыродазнаўчыя і эканамічныя спецыяльнасці. У ім сабрана мноства інфармацыйных і графічных матэрыялаў — карты, схемы, дыяграмы, табліцы і ілюстрацыі. Такія падрабязныя энцыклапедычныя звесткі дапамогуць зразумець асноўныя геаграфічныя заканамернасці, скласці ўяўленне аб прыродных кампанентах мацерыкоў, асобных рэгіёнаў і краін.
У рэцэнзаванні картаў атласа прынялі ўдзел навукоўцы, настаўнікі, члены Беларускага геаграфічнага таварыства.
Надзея НІКАЛАЕВА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.