Вы тут

Экзамен на салдацкую сталасць


Самыя галоўныя салдацкія словы на вернасць Айчыне гучалі па ўсёй краіне ў мінулую суботу. Па традыцыі каля 1800 навабранцаў прамаўлялі іх у 72-м гвардзейскім аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, што знаходзіцца ў Пячах пад Барысавам. Сведкамі гэтай урачыстасці сталі іх родныя і блізкія, якія з'ехаліся сюды з усёй Беларусі.


— Я спадзяюся, што хлопцы трапяць у калектывы, дзе іх прымуць з годнасцю, дапамогуць авалодаць усімі прамудрасцямі вайсковай навукі, — адзначыў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. — Хтосьці зробіць гэта ў гэтым вучэбным цэнтры, а камусьці давядзецца засвойваць вайсковую спецыяльнасць ужо ў часцях. Наперадзе папаўненне чакае няпростая служба. У наступным годзе яны пройдуць праз шырокамаштабныя вучэнні. Таму я ўпэўнены, што хлопцы, якія прыйшлі ў войска, скончаць службу людзьмі, на якіх можна спадзявацца і абаперціся.

Для радавога рэзерву Рамана Новака гэты дзень праходзіў незвычайна. Да яго сёння прыехалі бацькі і брат. А пасля прысягі навабранец атрымаў першае ў вайсковым жыцці звальненне. Кажа, што самым складаным для яго за гэты час было пачуць каманду «Рота, пад'ём!» а шостай гадзіне раніцы.

— Гэты збор будзе доўжыцца ў мяне да 23 снежня. Пасля застануцца яшчэ два — вясной і ўвосень праз паўтара года. Вучуся на аператара пераноснага зенітна-ракетнага комплексу «Ігла». Я сам з Мінска. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, зараз працую ў Тэатры юнага гледача. Спачатку ў войску мне было нязвыкла, але пасля ўцягнуўся ў гэты рытм. Калі ж паступаў ва ўніверсітэт, таксама шмат чаго не ўмеў (смяецца). Тым больш што ў мяне бацька вайсковец — падпалкоўнік запасу, маці працуе на мытні.

— Я сам аддаў войску больш за 27 гадоў, — уступае ў размову Аляксандр Новак, бацька Рамана. —Таму стараліся выхоўваць дзяцей вернымі доўгу. І хай служыць годна — для салдата гэта галоўнае.

21-гадовы радавы Аляксандр Макаранка ў грамадзянскім жыцці працаваў тэхнікам-механікам. Скончыў Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. А вось якую спецыяльнасць ён будзе атрымліваць у войску, пакуль не ведае.

— Казалі, што накіруюць у Заслонава, там у часці прайду медкамісію. І толькі пасля яе скажуць, для якой менавіта спецыяльнасці я прыдатны. Ведаю ўжо дакладна адно — дадому я вярнуся з больш трывалымі поглядамі на жыццё.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.