Вы тут

Радыяцыйны кантроль на беларуска-ўкраінскай мяжы


На ўзбраенне Брэсцкай памежнай групы працягваюць паступаць прыборы радыяцыйнага кантролю. У пачатку снежня і на беларуска-ўкраінскім участку Дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску «Олтуш» і «Тамашоўка» стаў весціся такі кантроль.


Супрацоўнікі памежнага ведамства ў рабоце выкарыстоўваюць індыкатары-сігналізатары і дазіметры-радыяметры. Як паведаміў кіраўнік прэс-службы Брэсцкай памежнай групы Аляксандр КІСЛОЎ, правярацца могуць як асобы, што перасякаюць мяжу, так і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, транспартныя сродкі. Працэдура праверкі грузаў, асабістых рэчаў і машын праводзіцца паралельна з іншымі відамі кантролю і не ўплывае на час перасячэння мяжы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.