Вы тут

Андрэй Кабякоў: Унутраны спажывецкі рынак стабільны


Падчас чарговага пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь былі разгледжаны пытанні фінансава-эканамічнага становішча арганізацый цэментнай і шкляной прамысловасці, ход працы па зніжэнні сабекошту выпускаемай імі прадукцыі і рэалізацыя Праграмы эфектыўнага выкарыстання магутнасцяў арганізацый цэментнай прамысловасці на 2015 — 2020 гады. Таксама разгледжаны вынікі работы па стабілізацыі і развіцці ўнутранага спажывецкага рынку, у тым ліку ў сельскай мясцовасці.


Падчас разгляду фінансава-эканамічнага становішча арганізацый цэментнай і шкляной прамысловасці Андрэй Кабякоў адзначыў, што кіраўнік дзяржавы і ўрад надалі дастаткова ўвагі вырашэнню іх праблем. «Таму мы маем права патрабаваць ад Мінбудархітэктуры, кіраўнікоў прадпрыемстваў эфектыўнай працы і, перш за ўсё, у пытаннях зніжэння выдаткаў і нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Аналізуючы вынікі працы па развіцці ўнутранага спажывецкага рынку, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў цэлым сітуацыя стабільная. «У поўным аб'ёме забяспечана выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, у гандлёвых аб'ектах прадстаўлены шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў у розных цэнавых сегментах, не дапушчана перабояў пастаўкі тавараў, спекулятыўнага росту цэн, узровень інфляцыі знаходзіцца ў прагнозных параметрах», — падкрэсліў прэм'ер-міністр. Так, доля гандлю ў валавым унутраным прадукце (ВУП) краіны склала 11,2%. Гэта другое месца сярод галін эканомікі пасля перапрацоўчай прамысловасці.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Спажывецкі рынак стабільны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.