Вы тут

Павялічыцца аб'ём тэлевяшчання для людзей з праблемамі слыху


Такія планы агучыла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ падчас учарашняга пасяджэння прэс-клуба ў рамках рэгіянальнай кампаніі ААН «Інклюзіўная Беларусь». «Прыватны канал «Жэст», які ёсць, не вырашае ўсе задачы. Трэба нарошчваць аб'ём інфармацыі для людзей, якія слаба чуюць. Ужо закладзена фінансаванне пад гэтыя мэты», — адзначыла Ананіч.


Фота: БЕЛТА

Па словах міністра, ствараць лепшыя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу кожнага грамадзяніна — задача не толькі асобных ведамстваў і арганізацый, але і сродкаў масавай інфармацыі. «Журналісты здольныя даць новы імпульс развіццю гэтай тэмы. І ў рамках рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў Міністэрства інфармацыі распрацоўвае план дзеянняў на пяцігодку».

Сёння дзяржава падтрымлівае выпуск кніг шрыфтам Брайля. Закупляюцца неабходныя тэхналогіі, выдаткоўваюцца грошы. Газеты ж, якая друкавалася б шрыфтам Брайля, у краіне пакуль няма. Але, запэўніла Лілія Ананіч, калі рэдакцыі будуць пашыраць сваю дзейнасць і прапануюць іншыя формы падачы інфармацыі, запатрабаваныя ў чытачоў, міністэрства гатова падтрымаць ініцыятыву.

Кампанія «Інклюзіўная Беларусь» праходзіць з 24 кастрычніка. Семінары і прэс-канферэнцыі па тэме безбар'ернага асяроддзя адбыліся ў пяці гарадах. «Трэба стварыць інфармацыйную стратэгію для таго, каб дапамагчы СМІ знайсці баланс у падачы пытанняў, звязаных з правамі людзей з інваліднасцю, іх звычайным жыццём, пазбегнуць непатрэбнага жалю, — тлумачыць важнасць кампаніі Кацярына ПАНІКЛАВА, намеснік Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі. — Мы рады, што Міністэрства інфармацыі надае гэтаму такую вялікую ўвагу».

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Даступная інфармацыя

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.