Вы тут

Новыя саюзнікі і старыя канфлікты


У свежым нумары Fіnаnсіаl Tіmеs апублікаваны артыкул аб новым геапалітычным стымулюючым фактары для росту каціровак на нафту — пагадненні Расіі і Саудаўскай Аравіі аб неабходнасці прымаць сур'ёзныя меры па павышэнні нафтавых цэн. У выніку ўзятых абмежаванняў па здабычы нафты раніцай 11 снежня цана на «чорнае золата» маркі Brеnt упершыню з сярэдзіны 2015 года перасягнула суму 57 долараў.

У гэтым назіранні ёсць разумнае зерне. У свеце ў дадзены момант ёсць тры найбуйнейшыя вытворцы нафты — ЗША, Расія і Саудаўская Аравія. Дамоўленасці дзвюх з іх зніжаць або павышаць цэны на нафту здольныя сур'ёзна рухаць рынак. Уласна кажучы, гэта і адбылося вясной 2014 года, калі ЗША і Саудаўская Аравія па дамоўленасці абрынулі нафтавыя цэны на сусветным рынку. ЗША трэба было пакараць Расію за Крым, пазбавіўшы велізарных даходаў ад экспарту нафты і нафтапрадуктаў (у 2013 годзе Расія зарабіла на іх 280 мільярдаў долараў), а Саудаўская Аравія не выстаяла пад магутным ціскам сваіх найважнейшых заходніх саюзнікаў, якія забяспечваюць іх ваенную бяспеку. З таго часу шмат што змянілася. У верасні 2016 года ў ЗША быў прыняты закон, які дазваляе ахвярам тэракту 11 верасня 2001 года падаваць у суд на ўрад Саудаўскай Аравіі, што ставіць пад пагрозу ўкладанні краіны ў сотні мільярдаў долараў на амерыканскай тэрыторыі. Усе спробы Барака Абамы спыніць прыняцце закона, каб не сварыцца з найважнейшым саюзнікам, праваліліся. А прыход да ўлады новага амерыканскага прэзідэнта палохае саўдзітаў з-за яго імкнення да ізаляцыянізму, што можа пакінуць Саудаўскую Аравію сам-насам са сваімі ворагамі.


Імпічмент прэзідэнта Паўднёвай Карэі не стаў нечаканасцю для назіральнікаў. Па ўсіх загадзя праведзеных апытаннях грамадскай думкі, нацыя згуртавалася ў імкненні адхіліць ад улады Пак Кын Хе, і большасць дэпутатаў былі гатовыя падтрымаць сваіх выбаршчыкаў. У гэтай сітуацыі прэзідэнту было больш разумна самастойна падаць у адстаўку, каб пазбегнуць ганьбы з-за імпічменту, але Пак Кын Хе вырашыла інакш. Рашэнне аб імпічменце яшчэ павінен падтрымаць Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі. Пакуль што функцыі кіраўніка дзяржавы будзе выконваць прэм'ер-міністр. Падазрэнні ў карупцыі, якія сталі прычынай імпічменту, выказваюць рашучае імкненне карэйскага грамадства змагацца з гэтай бядой усімі магчымымі спосабамі.


Дональд Трамп працягвае прадпрымаць крокі, здольныя, пасля яго прыходу да ўлады, сур'ёзна дэстабілізаваць амерыкана-кітайскія адносіны. Гэта можа вельмі негатыўна адбіцца на сусветнай эканоміцы, якая перажывае нялёгкія часы. У эфіры тэлеканала Fох Трамп заявіў пра негатоўнасць захоўваць ранейшую прыхільнасць да палітыкі адзінага Кітая, прызнаючы Тайвань часткай тэрыторыі краіны. Калі гэтая заява стане афіцыйнай палітыкай ЗША пасля прыходу Трампа да ўлады, няцяжка прадказаць магутную незадаволенасць урада Кітая. Падобна на тое, што Трамп спрабуе абмяняць прызнанне ЗША Тайваня часткай Кітая на ўступкі Пекіна ў галіне знешняга гандлю з ЗША, адмоўнае сальда якой вельмі вялікае. Але цяжка чакаць ад КНР гатоўнасці пайсці на падобныя меры пад палітычным націскам. Дамоўленасці па Тайвані сталі краевугольным каменем у наладжванні адносін ЗША і Кітая ў 1970-х гадах, і спробы перагледзець гэтую канструкцыю наткнуцца на сур'ёзнае процідзеянне Пекіна ва ўсіх магчымых сферах адносін з ЗША.


Непрыемную навіну канец тыдня прынёс з Сірыі. Пальміра, вяртанне якой з-пад кантролю тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ва ўлонне Сірыі так радасна адзначалася некалькі месяцаў таму, зноў страчаная. Баевікі «Ісламскай дзяржавы» здолелі выкарыстаць шырокае далучэнне сірыйскай арміі ў баі за Алепа, каб прадуманым ударам вярнуць сабе кантроль над гэтым вельмі важным як у культурным, так і ў стратэгічным значэнні горадам. У той жа час аперацыя ў Алепа значна важнейшая для поспеху ўсёй вайны з «Ісламскай дзяржавай», каб адцягваць ад яе значныя сілы для вяртання Пальміры. Такім чынам, Пальміра можа затрымацца пад кантролем баевікоў.


На парламенцкіх выбарах у Румыніі, па дадзеных экзітполаў, левая Сацыял-дэмакратычная партыя набірае больш за 45 працэнтаў галасоў. Гэта можа дазволіць ёй зноў сфарміраваць урад, кантроль над якім быў страчаны пасля пажару ў сталічным начным клубе, у выніку якога загінула 64 чалавекі.


Выбары таксама прайшлі ў непрызнанай Прыднястроўскай малдаўскай рэспубліцы. Па дадзеных экзітполаў, з вялікай перавагай у 69,8 працэнта перамагае спікер парламента Вадзім Краснасельскі. Ранейшы лідар Яўген Шаўчук набірае менш за
19 працэнтаў. Гэта нядзіўна, улічваючы, што ў апошнія гады сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Прыднястроўі сур'ёзна змянілася да горшага. Хацелася б верыць, што абяцаныя новым Прэзідэнтам Малдовы перамовы наконт рашэння праблемы Прыднястроўя адбудуцца ў бліжэйшыя месяцы і будзе знойдзена формула, якая зможа дапамагчы вырашыць гэты канфлікт.

Сяргей Кізіма, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.