15—16 снежня на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню пройдзе рэспубліканскі конкурс “Лідар года”.
Прэтэндэнтаў на гэта званне чакае шэраг конкурсных выпрабаванняў, у тым ліку марафон відэакліпаў “Я шчаслівы як ніхто!!” і літаратурных візітных картак. У відэакліпе фіналісты павінны будуць прадставіць сюжэтнае музычнае відэа, у якім прадэманструюць свае дасягненні, унікальнасць і дэвіз па жыцці. А падчас літаратурнай візітнай карткі студэнцкія актывісты прэзентуюць сябе ў форме найбольш блізкага ім літаратурнага жанру: гэта можа быць байка, верш, легенда, казка і г.д. Аратарскае майстэрства спатрэбіцца канкурсантам на этапе “Універсітэт будучыні ", каб выкласці членам журы з трыбуны выразную стратэгію дзеянняў студэнцкага самакіравання ў 2016/2017 навучальным годзе. Ад іх чакаюць прэзентацыі канкрэтных мерапрыемстваў, дзеянняў і праектаў.
Падчас інтэлектуальнага паядынку “Лідар-менеджар — гэта Я” фіналістам будзе прапанавана выказаць сваё меркаванне па сцвярджэнні, звязанаму з абранай тэмай, а таксама максімальна хутка вырашыць нестандартную сітуацыю, якая вымагае ад іх прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.
16 снежня ў маладзёжнай сталіцы Беларусі пройдзе пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, члены якога абмяркуюць стратэгію працы і прэзентуюць новыя праект на наступны год. Таксама ў гэты ж дзень адбудзецца дыялог у адкрытым фармаце “Актуальныя задачы і напрамкі сумеснай работы адміністрацый і маладзёжных актывістаў па развіццю вышэйшай школы ў 2017 годзе” з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Баранавіцкага райвыканкама, лідараў дзіцячых і маладзёжных аб'яднанняў, студэнтаў усіх устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Творчымі натхняльнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі і Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт. Нагадаем, што маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2016 годзе на конкурснай аснове быў абраны горад Баранавічы. Конкурсны адбор ажыццяўляўся на падставе многіх крытэрыяў: у прыватнасці, улічваліся колькасць моладзі ў населеным пункце, добраўпарадкаванне тэрыторыі горада, магчымасці для атрымання якаснай адукацыі, баўлення вольнага часу моладдзю і іншыя.
У 2017 годзе на статус маладзёжнай сталіцы прэтэндуюць Полацк, Ліда, Шклоў і Маладзечна. Менавіта гэтыя чатыры гарады выйшлі у фінал конкурсу.
Надзея НІКАЛАЕВА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.