Вы тут

З 1 студзеня змяняюцца ўмовы атрымання зніжак на цягнікі ў Расію


У адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж Беларускай і Расійскай чыгункамі, з 1 студзеня 2017 года часткова змяняюцца ўмовы атрымання зніжак у залежнасці ад тэрмінаў продажу праязных дакументаў для індывідуальных пасажыраў, якія жадаюць праехаць у купэйных вагонах і вагонах катэгорыі СВ.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, пры афармленні праязных дакументаў у перыяд ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка, замест зніжкі, якая дзейнічала ў 2016 годзе ў памеры 15 працэнтаў да агульнага кошту праезду, у 2017 годзе будзе дзейнічаць зніжка 20 працэнтаў. Пры куплі білетаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка агульны кошт праезду будзе зніжаны на 15 працэнтаў замест 10 працэнтаў. Пры набыцці білетаў у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення цягніка захоўваецца базавы тарыф, а ў апошнія 10 дзён да адпраўлення цягніка ўстаноўлена надбаўка ў памеры 5 працэнтаў.

У 2017 годзе можна будзе атрымаць 10-працэнтную зніжку пры адначасовым афармленні праезду пасажырамі «туды і назад» у купэйных вагонах і вагонах СВ асобных цягнікоў у напрамку Беларусь — Расія. Таксама 10 працэнтаў ад агульнага кошту праезду па-ранейшаму можна сэканоміць пры выбары бакавых месцаў у плацкартных вагонах.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Купіў загадзя — заплаціў менш

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.