Вы тут

«Звязда» адпраўляецца на Міншчыну


Зіма ўступіла ў свае правы, але гэта зусім не перашкода для нашых сустрэч з чытачамі.


Звяздоўцы ўжо пабачыліся з падпісчыкамі газеты ў самых розных кутках Беларусі.

Мы аб'ехалі ўсе вобласці, правялі сустрэчы ў сталіцы. І ўсюды пераконваліся: «Звязду» любяць, чытаюць і чакаюць. Зразумела, такі чалавечы фармат і нас у сваю чаргу належным чынам абавязвае. Перш за ўсё — штодня ствараць родную газету на роднай мове. І па магчымасці як мага часцей сустракацца з тымі людзьмі, дзеля якіх, уласна, і працуем. Бо газета без зваротнай сувязі — проста стос паперы.

Таму гэтымі прыгожымі снежаньскімі днямі вырашана правесці глабальны Дзень падпісчыка «Звязды»: мы завітаем на Міншчыну — адразу ў тры раёны. Такім чынам, 16 снежня Дзень падпісчыка адбудзецца: на Стаўбцоўскім раённым вузле паштовай сувязі (РВПС) — з 10 да 13 гадзін, Лагойскім РВПС — з 11 да 14 гадзін, на Клецкім РВПС — з 12 да 15 гадзін.

Па добрай завядзёнцы кожны, хто падпішацца, атрымае адметны звяздоўскі падарунак.

Прыходзьце — сумаваць не давядзецца!

Загаловак у газеце: Час цёплых сустрэч на Міншчыне

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.