Вы тут

Як дапамагчы дзеткам, што невылечна хворыя


Падчас пасяджэння Нацыянальнай камісіі па правах дзяцей прадстаўнікі ўрада, выканаўчай і заканадаўчай улады, Міністэрства аховы здароўя абмеркавалі, на якім узроўні знаходзіцца дапамога дзецям з захворваннямі, якія немагчыма вылечыць (паліятыўная дапамога).


Развіццё паліятыўнай дапамогі ў нашай краіне апошнім часам набыло асаблівую значнасць, — падчас наведвання Дома дзіцяці зазначыла Наталля КАЧАНАВА, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. — Больш чым 800 дзецям патрэбна такая дапамога. Многія з іх не маюць бацькоў, альбо тыя пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Сітуацыі бываюць розныя. У той жа час важна дапамагаць не толькі дзецям, але і іх родным.

Святлана МАЛАШКА, галоўны ўрач мінскага Дома дзіцяці №1 для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі, расказала, што ўстанова спачатку была інтэрнатнага тыпу. Але ў 2002 годзе адкрыліся паліятыўныя палаты для дзяцей, якіх даглядаюць бацькі. Гэта тыя дзеці, якія маюць пасведчанне, што іх захворванне немагчыма вылечыць. «Мы даглядаем іх, аказваем сімптаматычнае лячэнне, бацькоў у наведваннях не абмяжоўваем. Такім чынам паляпшаем якасць жыцця дзетак і ўсёй сям'і. З бацькамі працуе псіхолаг, праводзіць заняткі, гутарыць для таго, каб захаваць сям'ю», — паведаміла яна. Ва ўстанове знаходзіцца 26 такіх асаблівых дзяцей, для якіх працуе 4 палаты паліятыўнай дапамогі.

Па словах Дзмітрыя ПІНЕВІЧА, першага намесніка міністра аховы здароўя, удасканаленне гэтай сферы — доля развітых краін. Пры гэтым цяпер мы можам казаць пра дапамогу не толькі напрыканцы жыцця, але і з нараджэння і далей.  На думку першага намесніка міністра, кірункі вырашэння існуючых у сферы праблем — паляпшэнне заканадаўства, якасная перападрыхтоўка спецыялістаў, а таксама прыцягненне да сумеснай працы валанцёрскіх арганізацый і выкарыстанне замежнага вопыту.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паменшыць боль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?