Вы тут

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні


Аляксандр Лукашэнка 15 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Карпенку Ігара Васільевіча - міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія Карпенкі І.В.

Карпенка Ігар Васільевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Новакузнецку Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага, у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982—1984 гадах служыў у радах Савецкай Арміі на тэрыторыі Чэхаўскага раёна Маскоўскай вобласці.

З 1989-га па 1993 год быў сакратаром камітэта камсамола, начальнікам аддзела выхаваўчай работы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага.

У 1993—1995 гадах — начальнік аддзела выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. З 1995-га па 2001 год займаў пасаду начальніка аддзела выхаваўчай работы, начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У перыяд 2001—2003 гадоў быў начальнікам упраўлення выхаваўчай работы БДПУ, у 2003—2004 гадах — прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.

З 2004-га па 2008 год з'яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі.

У 2008—2011 гадах — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2011 года да гэтага часу займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Малашку Валерыя Анатольевіча - міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Біяграфія Малашкі В.А.

Малашка Валерый Анатольевіч нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гродне. Скончыў у 1989 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1989 года працаваў урачом-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990-га па 1993 год — урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993-га па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага ўрача Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005-га па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

З 2009 года да гэтага часу працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Курлыпа Аляксандра Міхайлавіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Кухарава Уладзіміра Яўгенавіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Герасімава Васіля Мікалаевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці

Ісачэнку Анатоля Міхайлавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Мінскай вобласці

Купчыну Алену Мікалаеўну - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве

Падгурскага Івана Мікалаевіча - першым намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі

Гошына Уладзіміра Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М'янма і Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве

Купцеля Дзмітрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія па сумяшчальніцтве

Латушку Паўла Паўлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака па сумяшчальніцтве, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:

Канюшкі Андрэя Васільевіча - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама

Паўлечкі Алены Фёдараўны - старшынёй Мазырскага райвыканкама

Аслюка Ігара Святаславіча - старшынёй Чачэрскага райвыканкама

Краўчанкі Алега Іванавіча - намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Гаўрычэнкі Мікалая Іванавіча - рэктарам установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Ярашэнкі Аляксандра Рыгоравіча - кіраўніком дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Сушчынскага Вадзіма Валянцінавіча - пракурорам Віцебскай вобласці

Корзуна Віктара Канстанцінавіча - пракурорам Гродзенскай вобласці

Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча - намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Старавойтава Мікалая Міхайлавіча - намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Сухарукава Паўла Якаўлевіча - дырэктарам - галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»


Звяртаючыся да Ігара Карпенкі, які прызначаны міністрам адукацыі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перад ім стаіць шмат задач па развіцці сферы адукацыі і рашэнні розных праблемных пытанняў. У тым ліку гаворка ідзе аб далейшай рэалізацыі пэўнай канцэпцыі, удасканаленні навучальных праграм. «На жаль, мае ўстаноўкі не ў поўным аб'ёме рэалізаваны ў адукацыі. І вам усё гэта трэба будзе рэалізаваць», — адзначыў Прэзідэнт.

Выбар на карысць Валерыя Малашкі пры прызначэнні яго міністрам працы і сацыяльнай абароны быў зроблены ў тым ліку таму, што ён у большай ступені бачыць тыя ці іншыя праблемы і недахопы на нізавым узроўні, штодня з імі працуе. «Гэта міністэрства павінна ўзначаліць сур'ёзнае ўдасканаленне ўсіх напрамкаў дзейнасці. У нас самая вялікая праблема тут — незадаволенасць людзей па пэўных пытаннях», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт у прыватнасці звярнуў увагу на такія пытанні, як узровень заработнай платы, удасканаленне пенсійнай сістэмы і іншыя сацыяльныя рашэнні.

Асобныя даручэнні дадзены кіраўніцтву КДК. «Камітэт дзяржаўнага кантролю павінен быць эфектыўна дзеючай структурай, — падкрэсліў беларускі лідар. — Я ўсё часцей чую, што і бюракратызм нас заядае, занадта шмат лішніх хаджэнняў па прадпрыемствах. І КДК павінен з Адміністрацыяй Прэзідэнта гэта бачыць».

Канкрэтныя задачы пастаўлены і перад новымі кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Яны датычацца развіцця прадпрыемстваў, вызначэння стратэгіі па асобных напрамках у сельскай гаспадарцы. У звязку з кіраўнікамі рэгіёнаў павінны працаваць і памочнікі Прэзідэнта — галоўныя інспектары па абласцях, паставіў задачу Прэзідэнт.

Асаблівы акцэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў на неабходнасці развіцця індустрыяльнага парка «Вялікі камень», адміністрацыю якога ўзначаліць Аляксандр Ярашэнка, які раней займаў пасаду намесніка міністра эканомікі. «Парк «Вялікі камень» — гэта высокія тэхналогіі. Нам склады там не патрэбны. Там павінны працаваць высокага ўзроўню прадпрыемствы з любой краіны», — дадаў Прэзідэнт.

Падчас прыняцця кадравых рашэнняў размова таксама вялася пра важнасць далейшай працы па дэбюракратызацыі, ліквідацыі залішняга ціску на вытворчасць і бізнес. «Мы неўзабаве прымем вельмі сур'ёзныя рашэнні. Ужо дамовіліся ў Адміністрацыі Прэзідэнта (кіраўніцтва будзе ў бліжэйшы час сфарміравана), што вернемся да пытанняў дэбюракратызацыі і лішніх праверак на месцах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова, паводле слоў Прэзідэнта, мяркуецца па адпаведных напрамках павысіць адказнасць кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання.

Пры прызначэнні на дыпламатычныя пасады кіраўнік дзяржавы закрануў тэму развіцця адносін Беларусі з ЗША. «Мы сваю пазіцыю заявілі — гэта імперыя, вядучая краіна ў свеце, і мы павінны з імі мець добрыя адносіны. Але бегчы наперадзе паравоза і абяцаць тое, што мы ніколі не зробім, ні ў якім разе нельга, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Напрамак выбудоўвання з імі адносін вызначаны. Трэба па гэтым шляху ісці».

Прымаючы кадравыя рашэнні, Прэзідэнт Беларусі асабліва падкрэсліў тую ўвагу, якая надаецца падбору кіруючых кадраў. Усе кандыдатуры падрабязна абмяркоўваліся і разглядаліся на прадмет як прафесійных, так і асабістых якасцяў.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.