Вы тут

Перац абароніць ад ваўкоў


Але гэты спосаб прызначаны толькі для сабак. Чатырохногія сябры чалавека, якія жывуць у фінскім гарадку Нурмес, будуць насіць спецыяльную вопратку для абароны ад шэрых драпежнікаў, паведамляе BBC News.


Жывёл апрануць у камізэлькі, начыненыя парашком на аснове перцу чылі. Пасля ўкусу перац апынецца на пысе і ў пашчы ваўка. Гэтага, як правіла, дастаткова для таго, каб яго адпудзіць. Стваральнік камізэлькі Юсі Ара каля дзесяці гадоў працуе над несмяротнымі сродкамі для барацьбы з ваўкамі. Ён выбраў Нурмес для выпрабаванняў сваёй вынаходкі, таму што ў ваколіцах гэтага горада папуляцыя ваўкоў асабліва высокая. З пачатку года яны загрызлі 32 сабакі, мясцовыя жыхары баяцца выпускаць дзяцей і свойскіх жывёл на двор.

Загаловак у газеце: Перац — абарона ад ваўкоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».