Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Без вас справы не зрушацца з мёртвай кропкі. А вашы працоўныя вынікі будуць залежаць ад самавалодання і самадысцыпліны. Ёсць шанц стаць энергічным і вельмі прадпрымальным кіраўніком. Практычна ўсё, што вы задумаеце, збудзецца, таму, перш чым загадваць жаданне, паразважайце, што вы сапраўды хочаце атрымаць. Станьце смялейшымі і экстравагантнымі — і будзеце выдзяляцца сярод натоўпу, прыцягваючы погляды патрэбных людзей.


ЦЯЛЕЦ. Пачатак тыдня абяцае быць даволі клапотным, аднак да выхадных усё ўляжацца, і вы зможаце выдатна адпачыць у добрай кампаніі. У панядзелак будзьце гатовыя да мноства непатрэбных кантактаў. Будзьце больш абачлівымі ў выказваннях, навакольныя могуць аказацца залішне ўспрымальнымі да вашых слоў ці перадаць іх начальству. Не ўздумайце ігнараваць меркаванне калектыву. У сярэдзіне тыдня магчымы новыя знаёмствы. У сераду добра ўладкоўвацца на новую работу, вам будзе забяспечаны хуткі кар'ерны рост.


БЛІЗНЯТЫ. Менавіта зараз атрымаецца ажыццявіць тое, пра што даўно марылася. Не бойцеся задаць пытанне, зоркі кажуць, што вы атрымаеце станоўчы адказ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то яны будуць запатрабаванымі і прыбытковымі. Тыдзень прынясе новыя знаёмствы і ўражанні. Работы назапасілася вельмі шмат, затое адчуеце сябе незаменным супрацоўнікам. У аўторак і чацвер будуць асабліва паспяховымі даследчыя і творчыя праекты.


РАК. Ваша ўдачлівасць напрамую залежыць ад таго, якія адносіны здолееце пабудаваць з уплывовымі людзьмі і непасрэдным начальствам. Атрымаецца заручыцца іх падтрымкай — лічыце, што ўсё ў парадку. У сераду могуць узнікнуць цяжкасці там, дзе вы іх і не чакалі. Звярніце ўвагу на тое, як распараджаецеся сваім часам, магчыма, знойдзеце спосаб яго сэканоміць. У суботу можаце здзейсніць важны ўчынак, які адаб'ецца на найбліжэйшай будучыні. Для пабудовы адносін, прычым не толькі рамантычнага, але і сяброўскага характару, час не самы ўдалы.


ЛЕЎ. Упэўненасць у сваіх сілах і небывалую працаздольнасць гэтага тыдня паспрабуйце выкарыстоўваць для пераадолення складанасцяў на рабоце. Пажадана зрабіць гэта максімальна бесканфліктным шляхам, хай нават ён і зойме больш часу. Варта праявіць больш стрыманасці ў сваіх парывах і нацэліць энергію ў вузкае рэчышча, каб не распыляцца. Добры перыяд для заняткаў спортам і пачатку рамонту ў доме. Цяпер важна стварыць для сябе камфортнае асяроддзе, якое дазваляе аптымістычна глядзець на свет.


ДЗЕВА. Вакол вас вельмі насычанае інфармацыйнае поле, нават цяжка паспяваць улічваць новыя звесткі, якія паступаюць з усіх бакоў. Ад аб'ёму выкананай работы будзе залежаць узнагароджанне, якое атрымаеце, але не забывайцеся пра адпачынак, не варта працаваць на шкоду здароўю. Панядзелак і аўторак прыдатныя для вырашэння важных спраў, падпісання дагавораў. У чацвер пачынайце асвойваць новую прафесію, вучыце мовы, гэта можа аказацца падмогай у прасоўванні па кар'ернай лесвіцы.


ШАЛІ. Паспрабуйце не чапляцца за мінулае, якім бы бліскучым яно ні здавалася. З'явіцца неблагая магчымасць атрымаць поспех адразу ў двух дыяметральна процілеглых кірунках: добра адпачыць і істотна рушыць наперад у справах. У сярэдзіне тыдня магчыма не зусім прыемная размова з начальствам, затое зможаце дамагчыся прымальных для сябе матэрыяльных умоў. У пятніцу будзьце больш уважлівымі і сабранымі, думайце і аналізуйце, перш чым дзейнічаць.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні трэба вылучыць з усіх спраў галоўную і з уласцівай вам упартасцю сканцэнтравацца на ёй. Нават самае няпростае пытанне не вытрымае пад вашым напорам. Не прыкладваючы асаблівых намаганняў, зможаце стаць самым абаяльным і прывабным для навакольных. У сераду будзе шанц праявіць сябе на працы з лепшага боку, начальства ацэніць вашы ідэі і нестандартны падыход. У пятніцу не варта хвалявацца па дробязях. У суботу правядзіце больш часу з сям'ёй.


СТРАЛЕЦ. Пажадана заняцца вырашэннем сямейных праблем, не паддавайцеся беспадстаўным сумненням. Вам цалкам па сілах стварыць вакол сябе гарманічную абстаноўку і дарыць навакольным людзям цяпло і радасць. У аўторак можа спатрэбіцца парада юрыста або ўрача, звярніцеся да сапраўдных прафесіяналаў. У чацвер паспрабуйце не зацягваць з афармленнем важных дакументаў. Пятніца — удалы дзень для дзелавых сустрэч і вядзення няпростых перагавораў.


КАЗЯРОГ. Варта зменшыць абароты ў сваёй дзейнасці і трошкі панізіць планку жаданняў. Залішняя самаўпэўненасць можа толькі нашкодзіць. Паспрабуйце не замыкацца ў сабе і не ператварацца ў пустэльніка. Зносіны вам неабходны, не закрывайцеся ад блізкіх і сяброў. Ваша ідэя, увасобленая ў рэальнасць, пачне прыносіць плён. Можаце адкрыць для сябе новыя творчыя або працоўныя аспекты, але ўлічыце, што для гэтага неабходная цішыня, засяроджанасць і камфортныя абставіны.


ВАДАЛЕЙ. Падобна на тое, што надышоў момант, калі варта нешта ў сабе памяняць. Можна пачаць са знешнасці. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі і канчаткова вырашыце, у якім кірунку і з кім вы хочаце ісці па жыцці далей. У панядзелак могуць выпадкова выявіцца даўно зніклыя рэчы. У сераду не варта ладзіць клапотныя справы. Другой паловай тыдня вы можаце распараджацца па сваім жаданні, за выключэннем суботы, калі лепш не адлучацца з дому ці хоць бы вярнуцца крыху раней.


РЫБЫ. Неабходна сканцэнтраваць намаганні на дасягненні пастаўленых мэт. Не бойцеся цяжкасцяў і перашкод, вам удасца іх лёгка пераадолець. У панядзелак рэалізацыю задум мае сэнс пачаць ужо з раніцы — не марнуйце час дарма. На сераду пажадана не планаваць важных мерапрыемстваў, а заняцца сваім здароўем. Чацвер — выдатны дзень для пабудовы планаў на будучыню, новых праектаў і першых крокаў для іх ажыццяўлення. У выхадныя пастарайцеся быць больш памяркоўнымі ў адносінах да блізкіх людзей, стрымлівайце свае бурныя эмоцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».