Вы тут

Беларускаму саюзу жанчын споўнілася 25


За чвэрць стагоддзя саюз праявіў сябе як згуртаваная арганізацыя, якая набыла вялікі вопыт аказання дапамогі жанчынам, сем'ям і дзецям і абароны іх інтарэсаў. 25 гадоў — узрост сталасці і вопыту. Арганізацыя напоўнена сіламі, жаданнем актыўна працаваць і падтрымліваць жанчын на ўсіх узроўнях, рэалізоўваць новыя творчыя сацыяльныя праекты.


Арганізацыя аб'ядноўвае жанчын розных сацыяльных груп з рознымі патрэбамі і надзеямі. Аднак для любой жанчыны галоўнае — мір, сям'я і ўпэўненасць у будучым, і мы актыўна садзейнічаем стварэнню і захаванню гэтых каштоўнасцей, зазначылі ў БСЖ. У саюзе стварыліся свае традыцыі, склаліся пэўныя формы работы, праводзяцца пастаянныя акцыі. Традыцыйна ў сакавіку называюць імёны лепшых «Жанчын года» па выніках аднайменнага конкурсу, у кастрычніку праходзіць Тыдзень маці, а ў снежні арганізацыя актыўна падтрымлівае акцыю «Нашы дзеці», ствараючы свята для тых, каму не стае бацькоўскага клопату. Спецыяльна да 25-годдзя ў Гродзенскай вобласці стартаваў новы праект «Кветка Радзімы», накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі і адраджэнне славянскіх традыцый.

Саюз аб'ядноўвае больш за 160 тысяч жанчын, аб'яднаных у абласныя, раённыя, гарадскія саветы і суполкі, створаныя на прадпрыемствах, працоўных калектывах і навучальных установах. У планах арганізацыі — пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва. А ў святочны дзень жанчыны БСЖ правядуць справаздачна-выбарную канферэнцыю і адправяцца на канцэрт, дзе актывістаў арганізацыі ўзнагародзяць граматамі не толькі саюза, а і прафсаюза, БРСМ, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Лепшая жаночая арганізацыя Гродзенскай вобласці, напрыклад, атрымае грамату Савета Міністраў, а лепшая арганізацыя Мінска — грамату Мінгарвыканкама.


Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў арганізацыі з 25-годдзем стварэння Беларускага саюза жанчын і пажадаў, каб іх работа была эфектыўнай і плённай, а дома панавалі мір, утульнасць і дабрабыт.

«Нароўні з важнейшым прызначэннем быць захавальніцай дамашняга ачага, клапатлівай маці, любячай жонкай беларускім жанчынам дадзена магчымасць рэалізаваць сябе ў прафесійнай сферы і прымаць самы дзейны ўдзел у жыцці краіны. Развіццё жаночага руху, пашырэнне сацыяльнага партнёрства з дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі маюць вялікае значэнне для павышэння сацыяльнага статусу жанчыны, захавання і папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей, што асабліва важна ў наш час», — гаворыцца ў віншаванні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».