Вы тут

Узровень беларуска-іранскага супрацоўніцтва неабходна значна павысіць


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Махамадам Рэза Сабуры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне.


Падкрэсліўшы, што Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Іранам, Прэзідэнт нашай краіны адзначыў: будучы 2017 год стане вызначальным у адносінах. «Узровень нашага супрацоўніцтва не проста жадае быць лепшым. А калі суадносіць гэты рэальны ўзровень супрацоўніцтва з нашымі магчымасцямі, — ён ніякі. Наперадзе чакаецца велізарная работа», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што бакі зрабілі нямала. У прыватнасці, распрацавана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на 2016—2017 гады. «Калі Беларусь і Іран рэалізуюць хаця б палавіну магчымасцей дзвюх краін, гэта будзе самы эфектыўны праект супрацоўніцтва. Вы маеце патрэбу ва ўсім, што ў нас ёсць, што мы вырабляем. Мы маем вялікую патрэбу ў таварах, што ёсць у вас. Давайце разам працаваць, ствараць сумесныя прадпрыемствы тут, у Іране, давайце, нарэшце, пакажам, што мы можам супрацоўнічаць».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.