Вы тут

Ельская раённая газета «Народны голас» адкрыла музей журналіста


Юбілей — выдатная нагода не толькі для святкавання, але і для здзяйснення даўно задуманага. Так, да 85-годдзя з дня выхаду першага нумара ельская раённая газета «Народны голас» адкрыла музей журналіста. У ім сабраны экспанаты, якія тычацца працы журналіста розных часоў. Гэта і ручкі-пер'і, і друкавальныя машынкі, і тэлефонныя апараты, і радыёпрыёмнікі.


«Многія рэчы сёння ўжо сталі гісторыяй, — расказала галоўны рэдактар раённай газеты Таццяна ПЕТРУХНО. — Тым не менш, яны былі неад'емнай часткай журналісцкай працы, таму хочацца зберагчы іх. Вельмі прыемна, што акрамя супрацоўнікаў «Народнага голасу» да стварэння музея далучыліся многія нераўнадушныя людзі, якія прынеслі ў музей каштоўныя, а часам і рэдкія экспанаты».

Таксама на базе рэдакцыі, дзе размясціўся музей, арганізаваны экспазіцыі, прысвечаныя творчым асобам Ельшчыны: кіраўніку саўгаса «Камуніст», паэту Рыгору Бабчанку, гісторыку Сцяпану Міксюку, пісьменніку Уладзіміру Хамутоўскаму. Там жа сабраны архіў нумароў «раёнкі», пачынаючы з 1940-х гадоў, фотаздымкі, на якіх адлюстравана дзейнасць рэдакцыі і тыпаграфіі.

«Звязда» віншуе калег з юбілеем і зычыць творчых і прафесійных поспехаў!

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ад пяра да творчых асоб

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.