Вы тут

У Мінску падвялі вынікі III этапа конкурса «Культ-пра-Свет»


“Хутка апускаецца змрок. Велізарны вогненны шар коціцца за гарызонт, забіраючы з сабой пякучую  спякоту. Адзінокімі свечкамі запаліліся ліхтары на слупах, засвяціліся лямпачкі ў вокнах дамоў. Усё рыхтуецца да сну: і сонца, і далёкі лес, і луг, і рака, і людзі. Вакол незвычайная цішыня, якая парушаецца толькі ціўканнем птушак і стракатаннем конікаў. У адкрытага акна сядзіць пажылая жанчына. Адклаўшы ў бок вязанне, яна задуменна глядзіць удалячынь... Лілія Якаўлеўна любіць назіраць закат дня. Якім быў дзень? Прынёс ён радасць ці смутак? Такія думкі не прыходзяць раніцай. Раніца для надзей і планаў. Дзень праносіцца ў клопатах. Калі ж сонца заходзіць за гарызонт, падводзяць вынікі. Гэта час разважанняў пра жыццё, час  успамінаў ... Ідуць гады, шмат прайшло іх, але не могуць яны сцерці з памяці таго, што перажыта. А перажыта шмат…” – гэта радкі з творчай работы адной з пераможцаў  адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, вучаніцы 10 класа Семукацкага навучальна- педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Ангеліны ГІРЫНАЙ.


Днямі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІІ этапу праекта “Культ-пра-Свет”, арганізатарам якога выступіў адукацыйны цэнтр Нацыянальнага інстытута адукацыі (НІА).  Апошні этап быў прысвечаны знаёмству  з самабытнай асобай ці творчым калектывам з пэўнага рэгіёна. Удзельнікі маглі прадставіць гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка як унікальны феномен жывой гісторыі.

У конкурсе ўдзельнічалі творчыя работы розных жанраў. Нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія публіцыстычныя тэксты – у намінацыі “КультСлоў”. Творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і гэтак далей – у намінацыі “КультВобраз”. Мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы – у намінацыі “КультІмгненне”.  

Кіраўнік адукацыйнага цэнтра НІА , кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Шаўлякова-Барзенка прызналася:

– Калі 10 месяцаў назад наш праект стартаваў,  я нават не магла сабе ўявіць, які шырокі рэзананс ён атрымае. Але мой скепсіс быў дарэмным. За час марафона мы назіралі ўжо столькі нестандартных творчых ідэй, столькі крэатыву... Але самы моцны удар па маім скепсісе нанеслі бацькі, якія не толькі горача падтрымлівалі сваіх дзяцей, але і самі актыўна далучыліся да ўдзелу ў праекце. Так, у ліку пераможцаў ёсць і прадстаўнік бацькоўскага камітэта як самастойная творчая асоба.

Ірына Шаўлякова-Барзенка адзначыла, што прастора для творчасці не абмяжоўваецца рамкамі марафона, таму “шанцаў на спакой у нас няма і гэта цудоўна”. І дадала: “Нам бы хацелася, каб і ў наступным годзе з усіх куточкаў нашай краіны на Нацыянальны адукацыйны партал працягвалі сцякацца цікавыя ідэі…”

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.