Вы тут

Падаражэў праезд аўтобусамі ў Мінскай вобласці


Тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам павялічаны ў Мінскай вобласці.


Адпаведныя рашэнні Мінаблвыканкама ад 14 снежня апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 17 снежня.

Так, кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах складзе 45 капеек за адну паездку, на экспрэсных — 55 капеек. Кошт правозу ручной паклажы таксама павялічыцца да 45 капеек. Зацверджаны і новыя памеры тарыфаў на праезд у прыгарадным аўтамабільным транспарце: кошт аднаго кіламетра на звычайных маршрутах складзе 0,06 рубля, на хуткасных маршрутах — 0,08 рубля, на дадатковых рэйсах — 0,08 рубля, на экспрэсных маршрутах — 0,09 рубля.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.