Вы тут

Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Малайзіяй


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа.


«Мы вельмі зацікаўлены ў развіцці адносін з вамі. Зацікаўлены, таму што вы не прад'яўляеце нам ніякіх папярэдніх умоў, не ставіце іх перад намі, як гэта робяць некаторыя. Мы гэтак жа не маем абсалютна ніякіх прэтэнзій да вас, гэтак жа не будзем абумоўліваць нашы адносіны нейкімі пунктамі. Гатовы прадаўжаць супрацоўніцтва на аснове таго фундамента адносін, які ў нас склаўся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж краінамі склаліся добрыя ўзаемаадносіны. Дзяржавы маюць, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, даволі высокі тавараабарот. «Адзіны недахоп, што вельмі вузкая яго наменклатура. У бліжэйшы час нам трэба будзе заняцца менавіта гэтым пытаннем», — адзначыў Прэзідэнт, дадаўшы, што не менш важнае і палітычнае супрацоўніцтва, у тым ліку міжпарламенцкае. «У сучасным свеце міжнародная дыпламатыя мае вельмі вялікае значэнне, адыгрывае вялікую ролю. Вяршыняй народнай дыпламатыі з'яўляецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва, таму што дэпутаты прадстаўляюць інтарэсы народаў нашых краін. Вы прыехалі вельмі своечасова: мы нядаўна выбралі новы парламент. І мы, вядома ж, будзем фарміраваць у нашым парламенце групу сяброў з вашай краінай», — звярнуў увагу беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў надзею, што Пандзікар Амін Муліа ў час візіту ў Беларусь пазнаёміцца не толькі з краінай, але і з яе эканомікай. «Калі штосьці можам для вас зрабіць, мы абавязкова зробім», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу спікер Палаты прадстаўнікоў парламента праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Палатай прадстаўнікоў парламента Малайзіі быў падпісаны мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. «Хацеў бы запэўніць вас, што мы як заканатворцы будзем падтрымліваць любыя дамоўленасці, якія будуць дасягнуты паміж урадамі», — заявіў Пандзікар Амін Муліа.

У час сустрэчы абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў сферах прамысловасці, турызму, адукацыі, высокіх тэхналогій, ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Бакі выказалі зацікаўленасць у стварэнні сумесных прадпрыемстваў, падкрэслілі неабходнасць пашырэння дагаворна-прававой базы адносін і нарошчвання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Было адзначана, што прапрацоўваецца візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Малайзію. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў падрыхтаваць да яго насычаны парадак дня па ўсіх напрамках супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.