Вы тут

Беларусь і Малайзія прапрацоўваюць некалькі пагадненняў паміж ВНУ


Праца па падрыхтоўцы кадраў — у гэтым кірунку супрацоўніцтва можна праводзіць больш інтэнсіўна.


Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча са спікерам Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў спікеру Палаты прадстаўнікоў Малайзіі дэталёва абмеркаваць пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай спецыялістаў як на ўніверсітэцкім узроўні, так і навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Беларусь і Малайзія прапрацоўваюць некалькі пагадненняў паміж ВНУ, і парламентарыі маглі б паскорыць гэты працэс. Ён перакананы, што ўзмацненне ўзаемадзеяння ў падрыхтоўцы кадраў дапамагло б развіццю палітычных, гандлёва-эканамічных адносін.

Міхаіл Мясніковіч запэўніў малайзійскага госця, што дамоўленасці, дасягнутыя ў тым ліку з Палатай прадстаўнікоў, будуць у поўным аб'ёме выконвацца і сіламі Савета Рэспублікі.

Загаловак у газеце: Праца па падрыхтоўцы кадраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».