Вы тут

У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова, каб паглыбляць палітычны дыялог


Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі падчас сустрэчы са спікерам ніжняй палаты парламента Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа паведаміў свайму калегу, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо сфарміравана рабочая група па ўзаемадзеянні з парламентам Малайзіі.


— Мы надаём вельмі вялікую ўвагу такім рабочым групам, паколькі яны — пляцоўка для прасоўвання нашых інтарэсаў, ідэй, прапаноў па наладжванні і пашырэнні міжпарламенцкага і міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Мы лічым, што сёння ў нас ёсць неабходная аснова для таго, каб паглыбляць наш палітычны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, супрацоўніцтва ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя. У нас ёсць велізарны нерэалізаваны патэнцыял, і на гэты конт маюцца канкрэтныя прапановы.

Па выніках сустрэчы абодва спікеры падпісалі мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Палатай прадстаўнікоў парламента Малайзіі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Аснова для дыялогу ёсць

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг