Вы тут

Расіяне назвалі Беларусь найбольш паспяховай краінай СНД


Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, паведамляе БЕЛТА.


Паводле даследавання, Беларусь сярод краін — членаў СНД карыстаецца найбольшай сімпатыяй і падтрымкай расіян: самай стабільнай і паспяховай лічаць Беларусь 68% апытаных. На другім месцы — Казахстан (51%). Далей — Арменія (16%), Узбекістан (14%) і Таджыкістан (7%).

Больш як 66% расіян таксама назвалі Беларусь галоўным партнёрам сваёй краіны на сусветнай арэне. Адносна Казахстана такога ж меркавання прытрымліваюцца 55% рэспандэнтаў. Далей з вялікім адрывам у рэйтынгу ідуць Арменія (16%), Узбекістан (10%), Азербайджан (8%).

Па крытэрыі забеспячэння правоў рускамоўнага насельніцтва Беларусь таксама займае першае месца — так лічаць 69% расіян. Другое месца зноў у Казахстана — 38%. Прыкметна радзей у гэтым пытанні рэспандэнты адзначаюць іншыя краіны СНД: Арменію (13%), Украіну (6%), Кыргызстан, Азербайджан, Малдову, Узбекістан (па 5%), Грузію, Таджыкістан (па 4%), Туркменістан (2%).

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў рэйтынг даверу лідарам дзяржаў — членаў СНД: аб сваім даверы яму заявілі 65% расіян. У Нурсултана Назарбаева — 54%. Іншым кіраўнікам краін — удзельніц СНД выказваюць давер ад 2% да 11% апытаных: Ільхаму Аліеву — 11%, Сержу Саргсяну — 8%, Шаўкату Мірзіёеву — 6%, Алмазбеку Атамбаеву і Ігару Дадону — па 5%, Гурбангулы Бердымухамедаву і Эмамалі Рахмону — па 4%, Георгію Маргвелашвілі — 3%, Пятру Парашэнку — 2%.

Загаловак у газеце: Суседзі давяраюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».