Вы тут

«Белсаюздрук» павялічыць колькасць павільёнаў з бясплатным Wі-Fі


Мяркуецца, што ў маі наступнага года бесправадным інтэрнэтам можна будзе карыстацца ў 35—40 гандлёвых аб'ектах Мінска.


Пакуль такую паслугу прадастаўляюць у 12 павільёнах: у Нацыянальным аэрапорце «Мінск», на чыгуначным вакзале, аўтавакзале «Цэнтральны», каля станцый метро «Няміга», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Маскоўская», «Уручча», «Інстытут культуры», «Малінаўка», «Каменная горка».

Пункт Wі-Fі называецца іGo FREE Wі-fі. Каб падключыцца да яго, на старонцы рэгістрацыі трэба ўвесці свой нумар тэлефона — на яго дашлюць SMS з кодам пацвярджэння. Пасля гэтага ўладальнік смартфона зможа карыстацца інтэрнэтам бясплатна. Код актывацыі патрэбны толькі першы раз. У далейшым для паўторнага доступу трэба націснуць кнопку «Увайсці ў інтэрнэт». Дарэчы, скарыстацца Wі-Fі могуць і замежнікі (пры ўмове, што іх тэлефон у SMS-роўмінгу).

З дапамогай сучаснай паслугі «Белсаюздрук» спадзяецца прыцягнуць яшчэ больш наведвальнікаў у гандлёвыя аб'екты, дзе, акрамя газет і часопісаў, можна знайсці сувеніры, канцтавары, цацкі, выпіць кубак кавы.

Дарэчы, павільёны замест кіёскаў збіраюцца адкрываць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Такія планы ёсць у прадпрыемства на наступную пяцігодку.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Навіны друкаваныя і анлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Алена і Сяргей Нікалаевы, а таксама іх пяцёра дзяцей усё яшчэ пад уплывам сваёй трыумфальнай перамогі.

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.