Вы тут

Ад Дружка не ўцячэш!


Косцік даўно падбіваў Васіля на злачынства. Той доўга змагаўся з сабою, але, у рэшце рэшт, згадзіся перайсці на «цёмны бок».


Справа была, на першы погляд, даволі простая: ноччу зрабіць налёт на пчалярню глухаватага дзеда Антося, схапіць пару вулляў ды знікнуць у цемры. Вось толькі была адна перашкода — аб’ект пільнаваў невялічкі сабачка Дружок, што сядзеў на ланцугу пры будцы. Пакусаць ён нікога не мог, але ж шуму ад яго не абярэшся. Таму ўсё трэба было зрабіць хутка, пакуль Антось не зрэагаваў на сабачы брэх.

…Ноч абралі — самы цымус! Месяц зрэдку праглядваў скрозь аблокі, на кароткі час асвятляў дарогу. Хлопцы пракраліся да пчалярні, натыкаючыся адзін на аднаго, намацалі ў цемры дашчаную скрыню, схапілі ды кінуліся наўцёкі. Беглі, што было духу. Імпэту дадаваў брэх дзедавага Дружка, які чамусьці не сціхаў, быццам Косцік з Васілём зусім не аддаляліся ад месца крадзяжу.

Калі ногі ў хлапцоў пачалі падгінацца, яны нарэшце спыніліся. З-за аблокаў выглянуў месяц, і злодзеі ўбачылі тое, што прымусіла іх затрэсціся… ад рогату: Косцік моцна прыціскаў да грудзей будку. Ад яе цягнуўся ланцуг Дружка, які проста заходзіўся ад брэху…

Сяргей ЛАПЦЁНАК,

г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».