Вы тут

Да якіх высноў падштурхоўваюць вынікі міжнароднага даследавання PISA?


Днямі сталі вядомыя вынікі апошняга міжнароднага даследавання адукацыйных дасягненняў навучэнцаў PISA (Program for International Student Assessment).


У мно­гіх кра­і­нах іх аб­вя­шчэн­не ста­но­віц­ца ад­ной з га­лоў­ных па­дзей для на­цы­я­наль­най сістэмы аду­ка­цыі. І ка­лі кра­і­на аказ­ва­ец­ца вель­мі да­лё­ка ад су­свет­ных лі­да­раў, гэ­та раз­гля­да­ец­ца як на­цы­я­наль­ная па­гро­за і сіг­нал, што ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі трэ­ба тэр­мі­но­ва штось­ці мя­няць: пе­ра­гля­даць па­тра­ба­ван­ні да аду­ка­цый­ных стан­дар­таў, уно­сіць ка­рэк­ты­вы ў ву­чэб­ныя пра­гра­мы і пла­ны, мя­няць па­ды­хо­ды да вы­кла­дан­ня ву­чэб­ных дыс­цып­лін і гэтак далей.

Новыя акцэнты

PISA - найбуйнейшая міжнародная праграма па ацэнцы вучэбных дасягненняў, якая рэалізуецца пад эгідай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Маніторынгавае даследаванне, якое ахоплівае 15-гадовых падлеткаў, заклікана даць адказ на пытанне, ці вы­кон­вае аду­ка­цыя сваю асноў­ную функ­цыю — пад­рых­тоў­ку да са­ма­стой­на­га жыц­ця? Таму і за­дан­ні ў тэс­тах абапіраюцца на сі­ту­а­цыі, якія аў­та­ры бя­руць з рэ­аль­на­га жыц­ця. Правяраюцца не столькі акадэмічныя дасягненні навучэнцаў, колькі іх уменне працаваць з інфармацыяй і рэальныя жыццёвыя кампетэнцыі, здоль­насць вуч­няў уста­наў­лі­ваць пры­чын­на-вы­ні­ко­выя су­вя­зі, іх умен­не су­па­стаў­ляць фак­ты і ана­лі­за­ваць, хутка пры­маць ра­шэн­ні.

Да­сле­да­ван­не РІSА пра­во­дзіц­ца кож­ныя тры га­ды, а за­тым на пра­ця­гу яшчэ ад­на­го го­да ана­лі­зу­юц­ца вы­ні­кі тэс­таў, перш чым яны бу­дуць прад­стаў­ле­ны су­свет­най гра­мад­скас­ці. Пер­шы рэй­тынг быў скла­дзе­ны ў 2000 го­дзе. Вы­ні­кі апош­ня­га агу­ча­ны 5 снежня 2016 го­да. У даследаванні,  што праходзіла летась, удзельнічалі 536 тысяч школьнікаў з 72 краін, у тым ліку Расія, Эстонія, Літва, Латвія, Малдова, Казахстан.

Кожны раз акцэнты ў даследаванні змяшчаюцца. Асноўная ўвага падчас апошняга маніторынгу ўдзялялася прыродазнаўчанавуковай адукаванасці і выяўленню тэндэнцый развіцця прыродазнаўчанавуковай адукацыі ў свеце за апошнія гады. Даследаванне PISA-2015 праводзілася цалкам на камп’ютарнай аснове з выкарыстаннем новага тыпу інтэрактыўных задач. Працэдура ўяўляла сабой двухгадзіннае тэсціраванне па матэматыцы, прыродазнаўстве і чытацкай адукаванасці (разуменні тэкстаў), а таксама выкананне заданняў з вобласці вырашэння комплексных праблем. Даследчыкаў цікавіла здольнасць навучэнцаў працаваць у камандзе. Дадатковым кампанентам стала вывучэнне фінансавай дасведчанасці падлеткаў. Вынікі даследавання па вырашэнні комплексных праблем і фінансавай адукаванасці будуць агучаны ў першай палове 2017 года.

 Дзе наша месца? 

Ужо сёння вядома, што ў 2018 годзе галоўны акцэнт будзе зроблены на чытацкую адукаванасць плюс дадаткова будуць вывучацца кампетэнцыі, неабходныя для эфектыўнага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі розных краін і розных культур. Да міжнароднага даследавання PISA павінна далучыцца ў 2018 годзе і Беларусь. Удзел у ім  дасць беларусам магчымасць убачыць сябе на фоне дасягненняў сістэм адукацыі іншых краін. Праўда, як сведчыць практыка, тыя краіны, якія толькі далучыліся да міжнароднага даследавання, як правіла, аказваюцца ўнізе сусветнага рэйтынгу. Ёсць нават тэрмін “РІSА-шок”. Але для навічкоў іх вынік становіцца, так бы мовіць, пунктам адліку і прымушае рухацца наперад, арыентуючыся на досвед самых паспяховых краін. Вымярэнні выкарыстоўваюцца для таго, каб удасканаліць сістэму, бо як мож­на быць упэў­не­ным, што аду­ка­цыя раз­ві­ва­ец­ца ў пра­віль­ным кі­рун­ку, ка­лі не па­раў­ноў­ваць свае пос­пе­хі з аду­ка­цый­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі ін­шых кра­ін? Менавіта PISA дазваляе зразумець, якая краіна будзе больш канкурэнтаздольнай у будучыні за кошт патэнцыялу падрастаючага пакалення.

Ра­сія, у ад­роз­нен­не ад Бе­ла­ру­сі, бя­рэ ўдзел ва ўсіх буй­на­маш­таб­ных між­на­род­ных да­сле­да­ван­нях TІMSS, РІSА і РІRLS, якія ўза­ем­на да­паў­ня­юць ад­но ад­на­го і да­юць больш поў­ную ін­фар­ма­цыю аб сіс­тэ­ме аду­ка­цыі, ацэнь­ва­ю­чы яе з роз­ных ба­коў. У даследаванні PISA  Расія ўдзельнічае з 2000 года і ўжо неаднойчы перажыла PISA-шок. З трывогай усе чакалі і вынікаў апошняга даследавання.  Аднак у параўнанні з 2012 годам сярэднія вынікі расійскіх навучэнцаў па матэматычнай і чытацкай адукаванасці падраслі, але па прыродазнаўчанавуковай - практычна не змяніліся.

Сярэдні бал расійскіх навучэнцаў па прыродазнаўчанавуковай адукаванасці склаў 487 балаў, а сярэдні бал па краінах АЭСР – 493 балы. Самыя высокія вынікі тут прадэманстравалі навучэнцы Сінгапура – у іх 556 балаў. Высокімі вынікамі таксама могуць пахваліцца навучэнцы чатырох краін: Японіі, Эстоніі, Фінлядыі і Канады. 

У міжнародным тэсце былі прадстаўлены тры раздзелы: “Жывыя сістэмы”, “Фізічныя сістэмы” і “Зямля і касмічныя сістэмы”. На думку расійскіх экспертаў, змест заданняў PISA па наборы неабходных прадметных ведаў не выходзіў за межы расійскіх школьных праграм па фізіцы, хіміі, біялогіі, фізічнай геаграфіі, але ад навучэнцаў патрабавалася актыўнае прымяненне ведаў. Таму даволі прагназавана ў расійскіх школьнікаў “правіслі” заданні, дзе ад падлеткаў патрабавалася прымяняць метады даследавання. Ва ўменні фармуляваць навуковыя гіпотэзы, вызначаць план даследавання, інтэрпрэтаваць іх вынікі назіраецца найбольшае адставанне.   

Новы тып інтэрактыўных заданняў уяўляў сабой  камп’ютарную сімуляцыю. Напрыклад, вывучалася тэрмарэгуляцыя арганізма чалавека падчас забегу на доўгія  дыстанцыі ва ўмовах павышанай тэмпературы і (ці) вільготнасці паветра. Камп’ютарная сімуляцыя давала магчымаць навучэнцам змяняць тэмпературу паветра і ўзровень вільготнасці, а таксама вар’іраваць умовы - спажывае бягун ваду ці не спажывае і гэтак далей.

Асэнсаваць і ацаніць 

Самыя высокія вынікі па  матэматычнай адукаванасці прадэманстравалі зноў-такі навучэнцы Сінгапура. За імі следам ідуць школьнікі з Ганконга,  Макаа (Кітай) і Тайваня. З еўрапейскіх краін у першую дзясятку ўвайшлі толькі Швейцарыя і Эстонія. За гады ўдзелу ў праграме PISA назіраецца павышэнне вынікаў расійскіх навучэнцаў па матэматычнай адукаванасці на 26 балаў. У параўнанні з 2012 годам сярэднія вынікі расійскіх школьнікаў у гэтай сферы  падраслі на 12 балаў (з 482 да 494), а па чытацкай адукаванасці – на 20 балаў (з 475 да 495).

 Школьнікі Сінгапура трымаюць пальму першынства і ў чытацкай адукаванасці. Крышачку адстаюць ад іх 15-гадовыя падлеткі з Ганконга, Канады, Фінляндыі, Ірландыі і Эстоніі. Расіяне “падраслі” за гады ўдзелу ў даследаванні PISA на 33 пункты. Уменне асэнсаваць і ацаніць інфармацыю з тэксту развіта ў расійскіх падлеткаў не горш, чым у іх равеснікаў з краін АЭСР. 

- Паляпшэнне вынікаў Расіі тлумачыцца агульным павелічэннем долі практыкаарыентаваных заданняў у школьным курсе матэматыкі. З 2013 года блок "Рэальная матэматыка" быў уключаны ў выніковую атэстацыю для дзевяцікласнікаў. Практычныя заданні з'явіліся ў профільным і базавым ўзроўні адзінага дзяржаўнага экзамену па матэматыцы, - пракаментаваў вынікі міжнароднага даследавання  кіраўнік Федэральнай службы па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі Сяргей КРАЎЦОЎ. –  Паляпшэнне нашых пазіцый у чытацкай адукаванасці звязана, у сваю чаргу, з увядзеннем федэральнага дзяржаўнага адукацыйнага стандарту, у якім чытацкая і інфармацыйная адукаванасць займаюць важнае месца. Гэта вельмі карыснае для атрымання агульнай адукацыі ўменне, і такое паляпшэнне вынікаў расійскіх школьнікаў не можа нас не радаваць.

Між іншым, больш за ўсё расійскіх экспертаў уразілі заданні, якія адносяцца да новага кірунку ў даследаванні – калектыўнага рашэння праблем. Падлеткам прапануюць у стасунках з нейкімі віртуальнымі партнёрамі сумесна абмеркаваць і вырашыць практычную праблему: арганізаваць, напрыклад, вытворчасць маек або стварэнне школьнай газеты і г.д. Гэта значыць, што ставіцца даволі складаная метадычная і тэхналагічная задача: змадэляваць працэс узаемадзеяння паміж людзьмі і ацаніць, наколькі прадуктыўна вучань умее ўзаемадзейнічаць. Разам з тым вы­ні­кі РІSА ўказ­ва­юць на тое, што ў ра­сій­скіх школь­ні­каў пакуль ёсць праб­ле­мы з пры­мя­нен­нем ве­даў і на­вы­каў у сі­ту­а­цы­ях, якія вы­хо­дзяць за рам­кі ву­чэб­ных. Спецыялісты тлу­ма­чаць гэ­ты факт праз­мер­най ака­дэ­міч­най скі­ра­ва­нас­цю ра­сій­скай шко­лы, ха­рак­тэр­най для мно­гіх кра­ін на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, у тым лі­ку і для Бе­ла­ру­сі.

Цікава, што на пра­ця­гу ўсіх цык­лаў PISA лі­да­ра­мі ў міжнародным маніторнгавым даследаванні вы­сту­па­юць кра­і­ны Ус­ход­няй і Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі: Сін­га­пур, Тай­вань, Ка­рэя, Япо­нія і ін­шыя. Амаль усе яны вы­лучаюцца хут­кі­мі тэм­па­мі раз­віц­ця эка­но­мі­кі. Ці не ў школе трэба шукаць прычыны іх эканамічнага дабрабыту? 

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Матэматычная адукаванасць – гэта здольнасць фармуляваць, прымяняць і інтэрпрэтаваць матэматыку ў разнастайных кантэкстах. Яна ўключае матэматычныя разважанні, выкарыстанне матэматычных паняццяў, працэдур, фактаў і інструментаў для апісання, тлумачэння і прадказання з’яў, дапамагае выказваць добра абгрунтаваныя меркаванні і  прымаць канструктыўныя рашэнні.

Чытацкая адукаванасць - здольнасць чалавека разумець і выкарыстоўваць пісьмовыя тэксты, разважаць пра іх і займацца чытаннем для таго, каб дасягаць сваіх мэт, пашыраць свае веды і магчымасці ўдзелу ў сацыяльным жыцці. 

Прыродазнаўчанавуковая адукаванасць  – здольнасць чалавека займаць актыўную пазіцыю па пытаннях, звязаных з прыродазнаўчымі навукамі, і яго гатоўнасць цікавіцца навуковымі ідэямі. Адукаваны чалавек імкнецца ўдзельнічаць у аргументаваным абмеркаванні праблем, якія адносяцца да прыродазнаўчых навук і тэхналогій, што патрабуе наступных кампетэнцый: навукова тлумачыць з’явы, ацэньваць і планаваць навуковыя даследаванні, навукова інтэрпрэтаваць звесткі і доказы. 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.

Грамадства

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я Бабак расказала, як яны дзеляць дамашнія абавязкі, дзе збіраюцца падпрацоўваць і хто першы ідзе мірыцца.

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.