Вы тут

Звяздоўцы едуць адразу ў некалькі рэгіёнаў


Зусім хутка настане новы, 2017-ты. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да самых любімых навагодніх і калядных свят. А мы лічым сапраўдным святам сустрэчы са сваімі чытачамі. Таму ў пераднавагодняй мітусні не забываем выпраўляцца ў шпацыр па самых розных кутках роднай Беларусі, каб адведаць людзей, для якіх «Звязда» насамрэч родная газета на роднай мове. Мы пераканаліся, што многія ўжо не ўяўляюць свайго жыцця без нашага выдання. Як тут не завітаць у госці?


Заўтра звяздоўцы едуць адразу ў некалькі рэгіёнаў — сустрэчы адбудуцца ў Віцебскай і Мінскай абласцях. 22 снежня Дзень падпісчыка «Звязды» адбудзецца ў аднолькавы час — з 10 да 14 гадзін — на Гарадоцкім, Нясвіжскім і Маладзечанскім вузлах паштовай сувязі. Тым, хто падпішацца, — звяздоўскія падарункі на доўгую памяць. Прыходзьце — варта пабачыцца!

Загаловак у газеце: Сустрэнемся на пошце!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?