Вы тут

Урокі «Чытаем па-беларуску з Vеlсоm» ахапілі 14 тысяч школьнікаў


Урокі «Чытаем па-беларуску з Vеlсоm» ахапілі больш як 14 тысяч малодшых школьнікаў у чатырох рэгіёнах Беларусі. Галоўная задача праекта, ініцыятарам якога выступіла названая кампанія, — развіць у юных беларусаў цікавасць да роднай мовы, літаратуры і культуры. Для гэтага была распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма.


Апошнім рэгіёнам, дзе ў адыходзячым годзе прайшлі незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры, стала Гродзеншчына. Школы і гімназіі Ліды, Ваўкавыска, Смаргоні, Навагрудка і Слоніма прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме ў лістападзе і снежні. У Гродне займальныя ўрокі сацыяльнага праекта прайшлі адразу ў дзевяці ўстановах адукацыі ў адзін дзень.

Спецыяльны ўрок, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, сабраў дзятву ў гродзенскім Новым замку. У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова і Алена Масла, тэлевядучыя Юрый Жыгамонт і Аляксандр Улейчык, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплексу каралеўскіх палацаў Юрый Кітурка, загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук, а таксама больш за сто вучняў Гродзенскай гарадской гімназіі. Дзеячы культуры разам з малодшымі школьнікамі чыталі вершы паэта і гарталі старонкі яго біяграфіі.

Увогуле за год існавання праекта вучні 110 школ Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей сустрэліся з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, спартсменамі і тэлевядучымі. Падобныя ўрокі заўсёды атрымліваюцца яркімі і запамінальнымі.

Праект «Чытаем па-беларуску з Vеlсоm» рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Беларуская літаратура ў інтэрактыве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».