Вы тут

Ад механікі да экалогіі


Распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў навукова-інжынернага конкурсу Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr-2017.


Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў. Конкурс праводзіцца па катэгорыях «інфарматыка», «матэматычныя навукі», «праектаванне» (электратэхніка і механіка), «робаты і разумныя машыны», «фізіка», «экалогія і праблемы навакольнага асяроддзя», «энергазберагальныя тэхналогіі». Мерапрыемства пройдзе ў два этапы: першы (завочны) — з 16 студзеня па 10 лютага, другі (вочны) — з 17 па 19 лютага. Зарэгістравацца трэба да 15 студзеня.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Парк высокіх тэхналогій, упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і карпарацыя Іntеl.

Па выніках конкурсу найлепшыя праекты прадставяць Беларусь на Міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Іntеl Іntеrnаtіоnаl Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr, які пройдзе з 14 па 19 мая ў Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія, ЗША).

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.