Вы тут

У сталіцы падаражэў праезд


І ўведзена пяць відаў новых праязных

Павышаны тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама №3715 ад 12 снежня 2016 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Павялічаны фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі ручной паклажы пасажыраў: аўтобусамі, тралейбусамі, трамваямі — да 0,55 рубля за правоз аднаго месца ручной паклажы; метрапалітэнам — да 0,60 рубля. Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі катэгорыі М3 у экспрэсных рэгулярных зносінах устаноўлены ў памеры 0,70 рубля за адну паездку.

Адначасова ў Мінску ўводзяцца пяць новых відаў праязных для наземнага транспарту. Цэны на дакументы зацверджаны раней згаданым рашэннем Мінгарвыканкама. Пасажыры могуць набыць праязныя на 1, 2, 3, 90 сутак, якія дазваляюць незалежна ад колькасці паездак карыстацца на працягу пазначанага часу аўтобусам (у тым ліку экспрэсных маршрутаў), тралейбусам і трамваем. Іх кошт устаноўлены ў 2,60, 4,59, 6,32 і 95,9 рубля. Праязны на 100 паездак для трох відаў наземнага транспарту абыдзецца мінчанам у 43,58 рубля. Таксама, як растлумачылі на прадпрыемстве «Мінсктранс», у рашэнні прапісаны дыферэнцыраваны падыход да тэрміна дзеяння дакументаў, якія лімітуюць колькасць паездак. Раней гаворка ішла аб 60 сутках (уключаючы дату продажу), цяпер яны сапраўдныя на працягу 30, 60 і 80 сутак (для праязных на 10 і 20 паездак, на 30—50 паездак і на 60—100 паездак адпаведна). Акрамя таго, пасажырам, якія маюць праязны на пэўны перыяд часу без ліміту паездак са складнікам «аўтобус-экспрэс», прадастаўлена права на праезд у аўтобусах, са складнікам «аўтобус — тралейбус — трамвай» — на праезд у экспрэсных маршрутах. У прыватнасці, згодна з дакументам, праязныя на ўсе віды наземнага транспарту, у тым ліку разавыя паездкі, запісаныя на БСК, падаражэлі на 5 працэнтаў, цана на разавыя білеты павялічылася на 10 працэнтаў (на 5 капеек). Праезд у наземным грамадскім транспарце цяпер каштуе 55 капеек (на экспрэсных маршрутах — 70 капеек), у метро — 60 капеек. Пры куплі білетаў у кіроўцы іх кошт павышаецца на 5 капеек.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.