Вы тут

Гімнастка Меліціна Станюта вырашыла завяршыць спартыўную кар'еру


Вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта вырашыла завяршыць актыўную спартыўную кар'еру. Урачыстыя провады адбудуцца 23 снежня падчас традыцыйнага дзіцячага турніру Baby Cup у мінскім Палацы спорту.


Меліціна Станюта выступіць перад удзельнікамі і гасцямі турніру і атрымае заслужаную порцыю віншаванняў і памятных падарункаў. Рашэнне аб завяршэнні кар'еры далося беларускай грацыі нялёгка. Думкі пра гэта прыйшлі пасля заканчэння Алімпіяды-2016 у Рыа, дзе яна не здолела трапіць у лік прызёраў, заняўшы 5-е месца. І вось зараз пасля доўгіх роздумаў 23-гадовая Меліціна Станюта ўсё ж прыняла канчатковае рашэнне завяршыць выступленні.

Яе спартыўная кар'ера пачалася ў 2005 годзе, з тых часоў Меліціна Станюта шматкроць станавілася прызёрам сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў, перамагала на этапах Кубка свету, Універсіядзе і Сусветных гульнях. У 2015 годзе Меліціна Станюта стала заслужаным майстрам спорту. Гімнастка з'яўляецца праўнучкай народнай артысткі Савецкага Саюза Стэфаніі Станюты.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.