Вы тут

Прафсаюзы навукоўцаў і педагогаў аб'ядналіся


Беларускі прафсаюз работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук далучыўся да Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Рашэнне аб іх аб’яднанні было прынятае на ІХ з’ездзе  Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


- Гэта добра абдуманы крок, - лічыць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА. - Летась я прысутнічаў на многіх справаздачна-выбарных з’ездах, дзе неаднойчы гучалі прапановы аб аб’яднанні. Людзі жадаюць бачыць за сабой моцны прафсаюз, які забяспечыць больш шырокія магчымасці па абароне іх правоў. Менавіта таму ў маі мінулага года на VII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі было прынятае прынцыповае рашэнне - для павышэння эфектыўнасці нашай працы трэба аб’яднаць шэраг роднасных прафсаюзаў, што, безумоўна, дапаможа зрабіць нашу структуру больш кампактнай і больш эфектыўнай.

Міхаіл Орда адзначыў, што падобныя  працэсы цяпер праходзяць у многіх краінах свету. “Прафсаюзы аб’ядноўваюцца, каб мець больш моцны голас у перамовах з наймальнікам і дабівацца лепшых гарантый для сваіх работнікаў. Таму мы таксама не можам заставацца ўбаку ад гэтых працэсаў, не можам распыляць свае рэсурсы. Напрыклад, у Германіі з яе развітой прамысловасцю дзейнічае 11 галіновых прафсаюзаў. Столькі ж налічваецца прафсаюзаў і ў Кітаі. Для параўнання: у Беларусі на пачатак года функцыянавалі 28 галіновых прафсаюзаў. На сённяшні дзень іх колькасць зменшылася да 22.”

- Прафсаюзы работнікаў НАН і работнікаў адукацыі і навукі – два абсалютна ўнікальныя прафсаюзныя аб’яднанні. Гэта інтэлектуальная эліта грамадства. Аб’яднаўшы іх, мы тым самым аб’яднаем і лепшы досвед, і лепшыя напрацоўкі ў сферы абароны інтарэсаў педагогаў і навукоўцаў, - падкрэсліў Міхаіл Орда. – Таму гэта рашэнне - абсалютна лагічнае: адукацыя не можа быць адарваная ад навукі, а навука павінна ўшчыльную ўзаемадзейнічаць з адукацыяй. Адзіны прафсаюз будзе працаваць на збліжэнне і вырашэнне важных для галіны задач, спрыяць наладжванню цесных прафесійных сувязяў паміж усімі ўстановамі адукацыі і навукі. Трэба рухацца па шляху ўмацавання адзінства прыярытэтаў, мэт і задач. Гэта калектыўна-дагаворная праца, замацаванне кадраў, спартыўна-аздараўленчая работа і многія іншыя напрамкі. Акрамя таго, аб'яднанне ў адну структуру дазволіць больш прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з сацыяльнымі партнёрамі, спросціць дакументаабарот і паспрыяе фарміраванню агульнай палітыкі ў сферах занятасці, аплаты працы і іншых.

Аб’яднальныя працэсы ўжо прайшлі ў сферы прамысловасці, транспарту, энергетыкі, водных рэсурсаў і геатэхналогій. Міхаіл Орда запэўніў, што Федэрацыя прафсаюзаў вітае гэту тэндэнцыю і будзе рабіць усё, каб прафсаюзны рух у нашай краіне станавіўся больш моцным і аўтарытэтным.

Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр БОЙКА таксама лічыць вяртанне прафсаюза НАН у прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі гістарычна заканамерным. “Упэўнены, што прынятае сёння рашэнне ўзмацніць пазіцыі нашага адзінага прафсаюза і аўтарытэт педагагічнай і навуковай грамадскасці”, – дадаў ён.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.

Грамадства

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я Бабак расказала, як яны дзеляць дамашнія абавязкі, дзе збіраюцца падпрацоўваць і хто першы ідзе мірыцца.

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.