Вы тут

Амерыканец выйграў мільён долараў з-за памылкі прадаўца


Жыхар амерыканскага горада Лейквуд (штат Нью-Джэрсі) выйграў у латарэю мільён долараў з-за памылкі прадаўца, паведамляе Tіme.


Пераможца латарэі, 70-гадовы Дантэ Касцілья, звычайна сам выбіраў нумары, якія ўказваў у латарэйным білеце. Аднак у апошні раз прадавец выдаў яму білет з ужо прастаўленымі лічбамі, камбінацыя якіх была выпадкова згенерыраваныя камп'ютарам. Менавіта гэта спалучэнне лічбаў, як высветлілася крыху пазней, і прывяло да поспеху. Паводле ўмоў розыгрышу, уладальнік можа забраць усю суму адначасова або штотыдзень атрымліваць па тысячы долараў. Касцілья выбраў першы варыянт. Уладальнік крамы, дзе быў рэалізаваны шчаслівы білет, таксама атрымае ўзнагароду — 10 тысяч — ад арганізатараў латарэі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мільён долараў з-за памылкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.