Вы тут

Якія трэнды ўплываюць на развіццё Беларусі


Сістэму прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця вывучалі ў верхняй палаце парламента.

Выязны семінар для членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах на гэту тэму прайшоў у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце пры Міністэрстве эканомікі. Дырэктар інстытута Аляксандр ЧАРВЯКОЎ расказаў пра сучасныя трэнды, якія на нас уплываюць:


— Калі мы распрацоўваем Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, улічваем усе напрамкі, якія складваюцца ў свеце і нейкім чынам могуць паўплываць на нашу эканоміку. Напрыклад, сельская гаспадарка. Мы кажам, што сёння змяненне клімату ідзе з поўдня на поўнач. У нас у Беларусі ўжо змяшчаюцца кліматычныя зоны. Так, навукоўцы паведамляюць, якім чынам праз 15 гадоў зменіцца тэмпература, што пацягне за сабой з'яўленне іншых раслін і тэхналогій. І да гэтага мы павінны рыхтавацца сёння. Другі трэнд — старэнне насельніцтва, і сёння гэта з'яўляецца дастаткова сур'ёзнай праблемай не толькі для нас, але і для еўрапейскіх краін. Адна з рызык, якая чакае ў 2030 годзе, — тое, што нагрузка на тысячу працаздольных узрасце на 30%. Гэта адаб'ецца на бюджэце па выплаце і падтрыманні ўзроўню пенсій. Так, мы выходзілі з ініцыятывай змены пенсійнага ўзросту. Такое стратэгічнае планаванне дае магчымасць зазірнуць у будучыню і знайсці тыя балючыя пытанні ў перспектыве, якія мы можам абмеркаваць, і прыняць адпаведныя рашэнні.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рызыкі заўтрашняга дня трэба ведаць сёння

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.