Вы тут

МЗС Беларусі заявіў пратэст з нагоды выказванняў Леаніда Рашэтнікава


Як паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, падчас сустрэчы ў МЗС расійскаму дыпламату «быў заяўлены пратэст у сувязі з растыражаванымі СМІ выказваннямі дырэктара Федэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы «Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў» Рашэтнікава Л.П. у адрас Рэспублікі Беларусь».


«Беларускім бокам была дадзена прынцыповая ацэнка ў дачыненні да неабгрунтаванасці па сутнасці і катэгарычнай непрымальнасці па форме падобных заяў, — гаворыцца ў прэс-паведамленні. — Падкрэслена, што яны абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расійскіх адносін, а таксама зафіксаваным у двух- і шматбаковых дакументах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых брацкіх дзяржаў, — павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці».

Напярэдадні па сеціве «разляцелася» выказванне вышэйназванага Леаніда Рашэтнікава пра тое, што беларускай мове, маўляў, усяго толькі 90 гадоў. Гэта ўскалыхнула нашу інтэлігенцыю і стала штуршком для сапраўднай «хвалі» публікацый пра старажытнасць нашай мовы і пра тое, што карані беларускай нацыі паходзяць яшчэ з пазамінулага тысячагоддзя — з часоў, калі ў рэгіёне найважнейшую ролю адыгрывалі Полацкае і Тураўскае княствы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: За свае словы трэба адказваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».