Вы тут

Кент Харстэд: Беларусь і АБСЕ наладзілі выдатнае ўзаемадзеянне


Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і наша краіна наладзілі выдатнае ўзаемадзеянне па шэрагу напрамкаў. Такое меркаванне выказаў спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд на сустрэчы з беларускімі парламентарыямі ў Мінску.


Падчас сустрэчы размова галоўным чынам ішла аб справаздачы, якую АБСЕ прадставіла па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі, і змешчаных у ёй рэкамендацыях. У той жа час Кент Харстэд адзначыў «выдатнае ўзаемадзеянне з Беларуссю па іншых напрамках, акрамя выбарчага пытання». Адзін з такіх праектаў датычыцца беларускага парламента, асабліва ў тым, што мае дачыненне да супрацоўніцтва з жанчынамі-парламентарыямі.

Вяртаючыся да тэмы выбараў і магчымай карэкціроўкі выбарчага заканадаўства, Кент Харстэд сказаў, што АБСЕ гатова прапанаваць Беларусі свой экспертны досвед. Бакі абмяняліся поглядамі на дзейнасць АБСЕ ў частцы ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанід Цупрык адказаў на шэраг пытанняў дэлегацыі ПА і БДІПЧ АБСЕ.

Акрамя выбарчых пытанняў парламентарыі і прадстаўнік АБСЕ абмеркавалі правядзенне летняй сесіі Парламенцкай асамблеі гэтай арганізацыі, якая пройдзе ў нашай сталіцы.

Кент Харстэд адзначыў, што правядзенне ў Мінску такога сур'ёзнага мерапрыемства, як сесія ПА АБСЕ, служыць добрай магчымасцю для ўзаемадзеяння, абмену досведам, ідэямі па розных пытаннях. У сувязі з гэтым ён прапанаваў беларускаму парламенту арганізаваць на палях сесіі круглыя сталы, семінары і іншыя мерапрыемствы з удзелам дэлегатаў сесіі. Леанід Цупрык адзначыў, што менавіта такім чынам прымаючы бок і плануе паступіць.

Надзея ЮШКЕВІЧ

уushkеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Узаемадзеянне наладжана выдатнае

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.