Вы тут

Леанід Гуляка прыняў удзел у акцыі "Нашы дзеці"


Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў павіншаваў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прыютам Фрунзенскага раёна Мінска.


У краіне працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Кіраўнікі розных узроўняў, арганізацыі і простыя валанцёры дораць цяпло хлопцам і дзяўчынкам, якія па розных прычынах засталіся без сям'і. А ўчора акцыя завітала ў сацыяльна-педагагічны цэнтр з прыютам Фрунзенскага раёна Мінска. Туды прыйшлі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і прадстаўнікі дыяспар.

Танцы, конкурсы, віктарыны, музыкальныя нумары - усё гэта стварыла цудоўную навагоднюю атмасферу для дзяцей, якім так патрэбна падтрымка.

- Мне вельмі прыемна бачыць вясёлыя ўсмешкі на вашых тварах, - зазначыў Леанід Гуляка. - І няхай у наступным, 2017 годзе, у вас захаваецца такі ж цудоўны настрой.

Акрамя традыцыйных прысмакаў, туды госці прывезлі два незвычайныя падарункі. Леанід Гуляка ўручыў выхаванцам прыюта DVD-плэер з магчымасцю караоке. А фальклорную танцавальную феерыю стварыў ансамбль "Эрэбуні" Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага аб'яднання "Айастан".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».