Вы тут

Сяргей Хрушчоў прывёз падарункі выхаванцам дзіцячага дома №3 Мінска


Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” дорыць свята дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Хрушчоў наведаў дзіцячы дом № 3 Мінска.


У гэтай установе выхоўваюцца дзеці, якія маюць фізічныя і псіхічныя паталогіі.  Але яны застаюцца дзецьмі - прыгожымі, усмешлівымі, цікаўнымі і непасрэднымі.

Дзіцячы дом і тэрыторыя вакол яго ўпрыгожаны да навагодняга свята з вялікім густам. А сёння тут адбыўся ранішнік. Гэта было сапраўднае дзіцячае свята, бо выхавацелі падрыхтавалі такі сцэнарый, у якім прадугледжаны ўдзел кожнага дзіцяці. Маленькія снегавічкі, вясёлыя гномы, гарэзлівыя зайчаняты танчылі разам з выхавацелямі, а потым і з гасцямі.

Напрыканцы ранішніка Дзед Мароз уручыў падарунак кожнаму дзіцяці. А як наборы цукерак у прыгожым бауле апынуліся ў яго мяшку? Аб гэтым паклапацілася Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

- З гэтым дзіцячым домам мы супрацоўнічаем ужо трэці год, - распавеў Сяргей Хрушчоў. – Заўсёды ў добрым кантакце з кіраўніцтвам дзіцячай установы, ведаем, якія ёсць патрэбы, і стараемся дапамагчы. Цяпер была неабходнасць у набыцці кухоннага посуду, і мы ўручылі дырэктару дзіцячага дома Таісіі Кузняцовай адпаведны сэртыфікат. Таксама паклапаціліся, каб у мяшку Дзеда Мароза быў салодкі падарунак для кожнага дзіцяці.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота прэс-службы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».