Вы тут

Для чаго спатрэбіцца мех?


Людзям проста не дае спакою нейкая думка пра тое, што трэба тэрмінова пабудаваць вялікага чалавекападобнага робата, унутр якога можна запіхнуць аператара. Кампаніі з розных куткоў свету незалежна адна ад адной працуюць над падобнымі праектамі, спадзеючыся, што менавіта іх распрацоўка стане найбольш рэвалюцыйнай у гэтым кірунку.


Вось ужо і Паўднёвая Карэя падключылася да гонкі па стварэнні цалкам функцыянальнага меха. Іх дзецішча пад назвай METHOD-1 ужо сёння ўмее хадзіць на сваіх дваіх і нядрэнна варочаць маніпулятарамі-рукамі. Робат быў распрацаваны намаганнямі інжынераў кампаніі Korea Future Technology, а з дызайнам ім дапамагаў мастак Віталь Булгараў, які прыклаў сваю руку да вонкавага выгляду гульняў студыі Blіzzard (Dіablo ІІІ, World of Warcraft), а таксама фантастычных фільмаў («Трансформеры 4», «Рабакоп», «Тэрмінатар: Генезіс»). У выніку ў каманды атрымаўся цалкам сабе ўражальны двухногі робат, у сярэдзіне якога можа сядзець чалавек-аператар. Гэта не нейкая там дэкарацыя для фантастычнага галівудскага баевіка, а цалкам рабочая машына, якая ўмее хадзіць і паўтараць за аператарам найменшыя рухі яго рук пры дапамозе гіганцкіх маніпулятараў. METHOD-1 быў пабудаваны не дзеля забавы і нават не для рэкламы папулярнай цяпер гульні Overwatch ад Blіzzard, у якой нямала падобных механізмаў. Інжынеры кампаніі Korea Future Technology проста хочуць высветліць, у якіх менавіта галінах наогул можна выкарыстоўваць падобныя механізмы ў будучыні. Магчыма, прамахадзячая мадэль акажацца не самым ідэальным варыянтам, і прыйдзецца разглядаць робатаў, якія перамяшчаюцца на чатырох канечнасцях.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.