Вы тут

Цягнікі Барысаў-Мінск сталі карацейшымі


Яшчэ некалькі месяцаў таму цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа Барысаў-Мінск, адпраўленнем у 6.30, мелі па 10 вагонаў, і ездзіць на іх было зручна. Цяпер яны сталі карацейшымі.

Як растлумачылі мне на станцыі «Барысаў», кіраўніцтва чыгункі вырашыла адчапіць пару вагонаў дзеля эканоміі, «у сувязі са скарачэннем пасажырапатоку».


Тэарэтычна ён і сапраўды павінен быў зменшыцца, бо скончыўся дачны сезон. Але ж на самай справе тых, хто з Барысава, з іншых вёсак ды мястэчкаў, з найбліжэйшых да сталіцы гарадоў, ездзіў у Мінск на працу альбо на заняткі ў навучальныя ўстановы, меней не стала.

Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зайсці ў электрычку, напрыклад, на станцыі «Зарэчная» і потым прайсціся па вагонах. Месца, каб недзе прыткнуцца і сесці, ужо дакладна не знойдзеце. Прыйдзецца ехаць стоячы, прычым, здараецца, ад Жодзіна і Смалявічаў — яшчэ і ў цеснаце.

А гэта значыць — у крыўдзе.

Зрэшты, зразумець кіраўніцтва чыгункі можна: з Мінска ў Барысаў гэтая электрычка адпраўляецца вельмі рана і таму ідзе, можна сказаць, пустая — пасажырапаток і сапраўды мізэрны... Але ж на зваротным шляху колькасць пасажыраў у дзясяткі разоў узрастае. На гэтай зручнай па часе адпраўлення і, так бы мовіць, хуткаснай электрычцы едуць жанчыны, якія з раніцы ўжо сабралі дзяцей у школы, дагледзелі гаспадарку, едуць людзі сталага ўзросту, едуць хворыя на кансультацыі ці лячэнне ў сталіцу, едуць урэшце тыя, хто потым цэлы дзень будзе на нагах — класці цэглу на той жа будоўлі альбо стаяць за прылаўкам...

Вось і атрымліваецца, што эканомячы на паражняку, наша чыгунка эканоміць на камфорце і зручнасці для сваіх пасажыраў.

Ці эканом-клас на тое і эканом, каб на ім эканоміць?

Анатоль Мазгоў,

г. Барысаў

Загаловак у газеце: У цеснаце? У крыўдзе...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».