Вы тут

Ці з'явяцца на беларускіх самалётах выявы выдатных землякоў?


Што мы ведаем пра Нарвегію? Пакуль не надта шмат: чулі нешта пра Осла, пра фіёрды, пра тое, што іх знакаміты біятланіст Б'ёрндален пабраўся шлюбам з нашай зоркай Дар'яй Домрачавай...


Але ж гэта маленькая краіна ганарыцца сваёй гісторыяй і імкнецца да таго, каб пра яе даведалася як мага больш людзей. На кожным з іх самалётаў — выявы выдатных землякоў: нарвежскіх паэтаў, палітыкаў, змагароў за свабоду, навукоўцаў... І ўсе яны «падарожнічаюць» па свеце.

Я куды хілю? Нашы самалёты таксама шмат дзе бываюць... А значыць, маглі б і яны несці на крылах інфармацыю пра Беларусь.

Цікава, ад каго гэта залежыць?

Наталля Ружыцкая

Загаловак у газеце: Гісторыя на крылах

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.