Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, павелічэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.