Вы тут

У Пярэжырскай школе адкрылі музей імя Анатоля Гурыновіча


У Пярэжырскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна, якая носіць імя былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча, адкрылі музей славутага земляка. Мерапрыемства прымеркавалі да 150-годдзя ўстановы адукацыі.


У школе нямала выпускнікоў, якімі тут ганарацца. Але імя Анатоля Емяльянавіча стаіць крыху асобна. І не толькі таму, што ён шмат зрабіў для нашай краіны. У школе на пасадзе дырэктара 20 гадоў працавала яго маці Васіліса Васільеўна, якой прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР». У гады вайны яна была членам партызанскага спецатрада Градава. Жанчына ўзнагароджана ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. На святкаванні юбілею школы прысутнічалі яе вучні, якія з павагай і цеплынёй успаміналі сваю настаўніцу.

На цяперашні час гэта самы сучасны школьны музей у раёне. Створаны ён па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Беларусі. У яго аздабленні выкарыстаны «фірменныя» колеры гэтага ведамства: сіні, шэры і сталёвы. Канцэпцыю афармлення распрацавала метадыстка Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Обухава. У экспазіцыю Наталля Іванаўна ўключыла і фотаздымак будынка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. На гэтай пляцоўцы былыя і цяперашнія дыпламаты адстойвалі і адстойваюць пазіцыі Беларусі ў міжнароднай палітыцы.

Інфармацыя на стэндах скампанавана такім чынам, каб каля кожнага з іх можна было правесці цэлы ўрок або класную гадзіну. Экспанаты змяшчаюцца і ў шкляных вітрынах, каб у экспазіцыю было зручна ўносіць змены. У зале ўладкаваны дзве трыбуны і плошча раздзелена на дзве паловы. У адной можна весці размову пра асабістае жыццё Анатоля Гурыновіча. У другой — пра гісторыю беларускай дыпламатыі.

Пры падтрымцы райвыканкама зроблены рамонт. І цяпер сельская ўстанова адукацыі як вонкава, так і па ўнутраным афармленні не саступае гарадскім.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Музей знакамітага дыпламата адкрыўся ў школе, якая носіць яго імя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».