Вы тут

У Мінску затрыманы доктар, які незаконна выводзіў людзей з запою


У Мінску затрыманы 35-гадовы доктар аднаго са сталічных медцэнтраў, які незаконным шляхам выводзіў людзей з запою, выязджаючы да іх дадому.


— Афіцыйна мужчына ажыццяўляў працоўную дзейнасць у медыцынскім цэнтры і займаўся вывадам людзей з запою, а неафіцыйна браў заказы «на зняцце пахмелля» дома. Пры правядзенні дадзенай працэдуры выкарыстоўваўся медыкамент, які валодае псіхатропным эфектам. Натуральна, супрацоўнікі медыцынскага цэнтра не ведалі пра такі занятак калегі, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Мужчына быў затрыманы падчас аднаго з візітаў па вуліцы Шчарбакова. У ходзе асабістага вобыску ў доктара канфіскавана восем ампул, 21 таблетка і два шпрыцы з псіхатропным рэчывам.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Незаконна выводзіў з запою

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?