Вы тут

Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне новыя памятныя манеты


Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Гогаль звычайны» серыі «Птушка года», паведамляе прэс-служба рэгулятара.


Намінал сярэбранай манеты — 10 рублёў, і выраблена яна са сплаву пробы 925 (тыраж — 1 тысяча штук). Медна-нікелевая манета выпушчана наміналам 1 рубель, тыраж яе склаў 2 тысячы штук. У цэнтры аверса манеты — выява птушаняці на стылізаваных далонях. У цэнтры рэверса ў авале, які сімвалізуе яйка, знаходзіцца рэльефная выява птушкі. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без якіх-небудзь абмежаванняў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Птушка года ў срэбры і нікелі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.