З ранку ў панядзелак дзясяткі брастаўчан прыходзяць да будынка генеральнага консульства РФ у Брэсце па вуліцы Пушкінскай. У кнізе спачуванняў ужо пакінулі шмат запісаў.
У першай палове дня консульства наведалі старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Вялічка, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Кожны з іх напісаў словы смутку і падтрымкі родным і блізкім загінулых у авіякатастрофе, а таксама словы салідарнасці з народам Расіі.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».