Вы тут

Зінаіда Камароўская: Моладзь скіравана да беларускасці


У канцы гэтага года наша краіна шырока адзначыла 125-годдзе Максіма Багдановіча. Свята атрымалася сапраўды маштабным і ўсенародным. Не толькі літаратурныя музеі і афіцыйныя ўстановы далучыліся да ўрачыстасцяў. Многія людзі на сваіх асабістых старонках у сацыяльных сетках размяшчалі віншаванні паэту, дэкламавалі вершы падчас імпрэз, наведвалі памятныя канцэрты. У наступным годзе нас таксама чакае некалькі юбілеяў беларускіх класікаў. У іх ліку — 130-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага, 105-годдзе Максіма Танка, 100-годдзе Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.


Зінаіда КА­МА­РОЎ­СКАЯ.

У наступным годзе нас таксама чакае некалькі юбілеяў беларускіх класікаў, сярод якіх - 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Як жа да гэтай даты рыхтуецца Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа? Гэтая тэма абмяркоўвалася на "круглым стале", прысвечаным юбілеям шматлікіх беларускіх пісьменнікаў.

- Музей Якуба Коласа даволі плённа супрацоўнічае з роднаснымі музеямі Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, - расказвае дырэктар установы Зінаіда Камароўская. - Мы маем доўгатэрміновыя сумесныя распрацоўкі — як выставачныя, так і агульнаадукацыйныя.

Толькі сёлета музей-запаведнік «Міхайлаўскае» прадоўжыў цікавы праект «Пушкін у гасцях у Коласа» і парадаваў школьнікаў Мінска агульнаадукацыйнай праграмай «Музейны дэсант». Музеямі Санкт-Пецярбурга ладзіліся выставачныя форумы «Дастаеўскі ў гасцях у Коласа», «Блок у Доме Коласа».

У наступным годзе чакаем працягу нашай працы з літаратурным музеем імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Якуб Колас «пагасцюе» там са сваёй «Новай зямлёю», ён «завітае» і ў музей Бранеўскага ў Варшаве, а таксама ў музей Дастаеўскага ў Санкт-Пецярбургу. Такой сумеснай працай мы падкрэсліваем адкрытасць, якую меў Колас, яго прыязнасць да ўсіх, хто завітваў у дом, жаданне ладзіць і сябраваць з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, у прыватнасці літаратарамі. У 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў з таго часу, як Якуб Колас аказаўся падчас вайны ў Курску, — плануецца і там правесці ўрачыстасці сумесна з мясцовым кіраўніцтвам.

Ужо адзначалі, што сённяшняя моладзь скіравана да беларускасці — і я пагаджуся з гэтым. Літаральна днямі ў Дом Коласа завітала група школьнікаў, і было прыемнай нечаканасцю паслухаць песню на словы паэта, напісаную вучнем 7-га класа, — яго так натхніў верш «Ручэй».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?